Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 20.04.2024, 06:04
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Нясвiжскiя навiны

НАШЧАДКІ РАДЗІВІЛАЎ ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
Заклік “За здаровы лад жыцця!” у наш час гучыць даволі часта. Толькі для некаторых ён так і застаецца ўсяго чатырма словамі, а для кагосьці – гэта шэраг пэўных дзеянняў, мерапрыемстваў.

Юнае пакаленне Нясвіжскага краю не толькі стараецца  падтрымліваць здаровы лад жыцця, але і вучыць гэтаму іншых. У новым навучальным  годзе рабяты выступілі ініцыятарамі шматлікіх конкурсаў па гэтай тэматыцы, ладзілі гутаркі на тэму наркаманіі, курэння і алкаголю, а на ў рамках Года здароўя правялі раённы фестываль сацыяльнай рэкламы “Моладзь Нясвіжчыны – за здаровы лад жыцця”

Паводле слоў другога сакратара Нясвіжскага райкама БРСМ Таццяны Шумоўскай, такое мерапрыемства ў раёне прайшло ўпершыню.- На працягу двух месяцаў як школьнікі, так і працуючая моладзь удзельнічалі ў конкурсе сацыяльнай рэкламы, які праводзіўся па некалькіх намінацыях: “Буклет”, “Плакат”, “Мультымедыйная прэзентацыя” і “Відэаролік”, - расказвае Таццяна Віктараўна.-У арганізацыйны камітэт  паступіла каля ста работ.Журы было складана вызначыць лепшыя з іх, таму прынялі рашэнне павялічыць колькасць прызавых месцаў. У выніку ўсе параможцы ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі

Мерапрыемства  праходзіла  ў  РЦКіА  г. Нясвіжа. Гасцей і ўдзелінікаў сустракалі  члены валанцёрскага атрада “Праметэй”  Установы адукацыі “Нясвіжская  дзяржаўная беларуская гімназія”. Кожнаму яна раздавалі буклеты і лістоўкі з інфармацыяй пра здаровы лад жыцця. З дапамогай табліц, схем, малюнкаў рабяты расказвалі пра тое, як пазбегнуць траўм, школьнай  блізарукасці, скаліёзу, як зберагчы зрок падчас працы з кампьютэрам і г.д. Таксама яны запрашалі наведаць выставу пераможцаў конкурсу  плакатаў “За здаровы лад жыцця”.

Астатнія намінацыі – мультымедыйная прэзентацыя і відэаролік – былі паказаны на кацэрце “Будзь здароў!”, які аказаўся самым запамінальным сярод шэрагу іншых мерапрыемстваў…

Максім Шаблоўскі з Нясвіжскага раённага дзяржаўнага агульнаадукацыйнага ліцэя прапанаваў гледачам з дапамогай уласнай мультымедыйнай прэзентацыі задумацца над пытаннем, чаму ўсёж такі падлеткі пачынаюць курыць, нягледзячы на тое, што ведаюць пра небяспеку здароўя.

Пра самую згубную са звычак – алкаголь – паведамілі рабяты з пярвічнай арганізацыі школы №3 г. Нясвіжа. А навучэнцы педагагічнага каледжа імя  Якуба Коласа Павел Станіслаўчык, Андрэй Груша, Яўген Луня і Аляксандр Карнялюк прадставілі ўвазе гледачоў мультымедыйную презентацыю па прафілактыцы наркаманіі “Стоп наркотыкам”.

Напрыканцы сустрэчы госці і ўдзельнікі фествалю прыйшлі да агульнай высновы: зараз у модзе здароўе. А яго арганізатары задумаліся над тым, ці не зрабіць такі фестываль традыцыйным.



Источник: http://nesvizh.minsk-region.by/ru/obshestv/brsm/kalejdoskop?id=1246
Категория: Нясвiжскiя навiны | Добавил: nesvizh1223 (16.12.2008)
Просмотров: 1328 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: