Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 26.04.2024, 18:05
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Нясвiжскiя навiны

Без мінулага няма будучыні

Газета - №212    Рубрика - События, факты

13 ноября 2009

Фотография 1
Фотография 2

Як мы паведамлялі, у канцы кастрычніка ў Нясвіжы праходзіў семінар з удзелам дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прысвечаны пытанням прымянення заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны краіны, які пасля працягнуў сваю работу ў г.п.Мір Карэліцкага раёна.

Наш горад нездарма быў абраны месцам правядзення гэтага буйнага мерапрыемства. Нясвіж і сёння валодае адной з самых багатых калекцый помнікаў гісторыі і культуры нашай краіны.

Так, падчас пленарнага пасяджэння старшыня Нясвіжскага райвыканкама І.М.Макар спыніўся на тым, што канкрэтна зроблена для захавання пом-нікаў горада, што робіцца зараз і запланавана на бліжэйшую перспектыву. Ён адзначыў, што мясцовыя органы ўлады яшчэ з савецкіх часоў надавалі ўвагу захаванню гістарычнай спадчыны. З сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў сувязі са старэннем нясвіжскіх паркаў і заілення сажалак быў распрацаваны праект іх рэгенерацыі. Пасля амаль пяці гадоў буйнамаштабных работ паркі і азёры атрымалі "другое жыццё".

У 1989-1992 гадах быў адрэстаўраваны помнік архітэктуры пачатку XVIII стагоддзя - дом рамесніка. Яго асаблівая каштоўнасць у тым, што дамоў такога тыпу ў Беларусі амаль не захавалася.

У гэты ж час пачаліся работы і па рэканструкцыі будынка былога рамеснага вучылішча, у якім 15 сту-дзеня 1995 г. - у дзень 55-годдзя ўтварэння нашага раёна - быў ад-крыты раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

Канец ХХ стагоддзя, а менавіта 1998 г., адзначыўся адкрыццём абноўленага будынка Ратушы, якая стала сапраўдным упрыгожаннем горада.

І.М.Макар таксама асобна спыніўся на работах па аднаўленні парка Альба і рэстаўрацыі замка князёў Радзівілаў.

Як сведчаць лічбы, усё гэта значна паўплывала на турыстычную папулярнасць нашага горада. Калі ў 2007-м годзе Нясвіж наведала каля 70 тысяч турыстаў, то ў 2008-м толькі афіцыйна - больш за 103 тысячы. Амаль столькі ж пабывала ў нас ужо за 9 месяцаў бягучага года.

- У сувязі з гэтым, - адзначыў Ігар Мікалаевіч, - у райвыканкаме распрацавана і паэтапна рэалізуецца праграма комплекснага развіцця горада як культурна-турыстычнага цэнтра рэспублікі. Яна накіравана на аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны і развіццё інфраструктуры турызму. Аб ім таксама расказаў старшыня райвыканкама. У заключэнне сваёй прамовы І.М.Макар звярнуўся да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкі і міністра культуры П.П.Латушкі з просьбай аб садзейнічанні ў вырашэнні пытання ўключэння будынка гасцініцы па вуліцы Беларускай у рэспубліканскую інвестыцыйную праграму на 2010 год.

Тэму аховы гісторыка-культурнай спадчыны на прыкладзе нашага горада прадоўжыў дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запавед-ніка "Нясвіж" В.А.Сталярчук. Ён падрабязна спыніўся на асаблівасцях правядзення рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях на прыкладзе музея-запаведніка "Нясвіж".

Безумоўна, галоўным і самым складаным аб'ектам рэстаўрацыі з'яўляецца помнік архітэктуры XVI-XVIII стагоддзяў палац Радзівілаў, які разам з фарным касцёлам Божага Цела і навакольнымі паркамі ўнесены ў 2005 г. у спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Ён не толькі вялікі па аб'ёме (плошча складае 5,5 тысячы квадратных метраў), але і па спалучэнні гістарычных перыядаў. Так, у ім ёсць пабудовы ад XVI да XIX стагоддзяў і пачатку ХХ стагоддзя. А рэстаўратары ж павінны захаваць іх і паказаць, як адзіны ансамбль.

Улічваючы, што палац знахо-дзіцца пад аховай ЮНЭСКА, да распрацоўкі праектнай дакументацыі, прымянення будаўнічых матэрыялаў і тэхналогій прад'яўляюцца асабліва строгія патрабаванні. Методыкі рэстаўрацыйных работ абмяркоўваюцца на Рэспубліканскай радзе па рэстаўрацыі, беларуска-польскай камісіі, для кансультацый за-прашаюцца і польскія спецыялісты.

Ужо год як першы пускавы комплекс адкрыты для наведвальнікаў, а на другім вядзе работы генпадрадчык ААТ "Буд-трэст №3" г.Салігорска, спецыяльныя работы выконваюць супрацоўнікі "Мінскрэстаўрацыі". Зараз у палацы завяршаюцца агульнабудаўнічыя і інжынерныя работы. Рэстаўратары прыступілі да афармлення ўнутраных памяшканняў - аднаўлення панэляў, ляпніны, камінаў, паркету, фрэскавага жывапісу.

Дарэчы, унікальны жывапіс XVIII стагоддзя, выяўлены ў хо-дзе аднаўленчых работ, не апісаны ў мастацтвазнаўчай літаратуры і зараз вывучаецца спецыялістамі і мастакамі, а пасля вывучэння тэхналогія яго аднаўлення яшчэ раз разгледзіцца на Рэспубліканскай радзе і будзе прынята да выканання.

Вялікіх затрат сіл і часу патрабуе і распрацоўка асобых тэхналогій для захавання і ўмацавання старых аўтэнтычных сцен палаца.

Яшчэ адна ўнікальная асаблівасць Нясвіжскага замка - гэта адноўленая частка фартыфікацый заходняга бастыёна, узарванага шведамі ў 1706 г. Прыкладаў такіх збудаванняў у Беларусі больш няма.

Гэтыя і іншыя цікавыя моманты ў рэстаўрацыі радавога гнязда Радзівілаў удзельнікі семінара маглі пабачыць падчас практычнай часткі мерапрыемства. В.А.Сталярчук абмаляваў таксама перспектывы гэтага аб'екта.

Пасля завяршэння рэстаўрацыі старадаўні палац набудзе новае жыццё як шматфункцыянальны культурна-турыстычны цэнтр з музейнымі экспазіцыямі. У другім пускавым комплексе яны размесцяцца ў 5 будынках: арсенале, усходняй галерэі, цэнтральным палацы, паўднёвай галерэі і камяніцы ў 24 экспазіцыйных залах агульнай плошчай 2630 квадратных метраў. Канцэпцыя музеефікацыі прадугледжвае ўзнаўленне 13 інтэр'ераў замка, як статычных, так і перасоўных. Над гэтым сёння паспяхова працуюць навуковы кіраўнік аб'екта С.А.Друшчыц, супрацоўнікі музея-запаведніка, прыцягнуты таксама Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук. Частка памяшканняў будзе выкарыстоўвацца для прадстаўнічых мэтаў, у адрэстаўраваных залах і ўнутраным двары замка будзе магчыма праводзіць канцэрты камернай музыкі, выступленні артыстаў, касцюміраваныя балі, іншыя формы культурнага жыцця мінулых эпох і сучаснасці.

Для турыстаў будуць прадастаўлены паслугі рэстарана, кафэ, сувенірных кіёскаў, гульнёвых аўтаматаў, більярда, відэакіназалы, платных фота- і відэаздымак.

У  сваім выступленні старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА, Пасол па асобых даручэннях У.Р. Счасны гаварыў аб міжнародных нарматыўных дакументах ЮНЭСКА ў галіне аховы культурнай спадчыны. Ён адзначыў, што наяўнасць у спісе сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны аб'ектаў той ці іншай краіны, безумоўна, спрыяе яе міжнароднаму прэстыжу. Вялікае значэнне маюць і эканамічныя выгоды ў выні-ку прыцягальнасці такіх аб'ектаў для турыстаў. Гэтыя аспекты спрыяюць дасягненню галоўнай мэты канвенцыі ЮНЕСКА па культурнай спадчыне, а менавіта - усведамленню каштоўнасці яе на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўні.

На здымках: удзельнікі семінара знаёмяцца з архітэктурай Нясвіжскага палаца; экскурсію праводзіць загадчык сектара "Палацавы ансамбль" А.М.Буднік.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ. Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.



Источник: http://nesvizh-news.com/arhiv/2009/noyabrj/212/bez-m%D1%96nulaga-nyama-buduchin%D1%96.aspx
Категория: Нясвiжскiя навiны | Добавил: nesvizh1223 (14.11.2009)
Просмотров: 1334 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: