Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 09.05.2024, 01:52
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Нясвiжскiя навiны

Дарунак Нясвіжу

Газета - №198-201    Рубрика - Визиты

26 октября 2009

Фотография 1

У аўторак, 20 кастрычніка, у Нясвіжы прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Нясвіжскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя даследаванні. Вопыт стварэння палацавых музейных экспазіцый".

Па добрай традыцыі гасцей ля гарадской Ратушы сустракалі старшыня райвыканкама І.М.Макар, іншыя афіцыйныя асобы, а таксама акцёры заслужанага калектыву Нясвіжскага тэатра імя Уршулі Радзівіл.

Адкрыў навукова-практычную канферэнцыю намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш. З прывітальным словам выступілі міністр культуры П.П.Латушка, пасол Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Генрык Літвін і пасол Літвы Эдмінас Багдонас, першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама В.У.Шчэцька, старшыня Нясвіжскага райвыканкама І.М.Макар, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА У.Р.Шчасны.

Удзельнікамі канферэнцыі былі стрыечныя браты Мацей Радзівіл і Мікалай Радзівіл - пляменнікі Эльжбеты Радзівіл, дачкі XVI нясвіжскага ардыната Альбрэхта Радзівіла, якая жыла ў палацы да 1936 года, а сёлета прыязджала ў горад свайго дзяцінства. Мацей Радзівіл падчас пасяджэння ў Ратушы перадаў Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку "Нясвіж" два арыгіналы і шэсць лічбавых копій партрэтаў сваіх продкаў, а таксама копію іконы найсвяцейшай панны Марыі з капліцы нашага замка. Арыгінальнымі з'яўляюцца партрэты знакамітых дзяржаўных дзеячаў Вялікага княства Літоўскага Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі і Януша Радзівіла, выкананыя графічна. Для музеефікацыі палацавага ансамбля такі падарунак - вельмі каштоўны.

Дырэктар ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" В.А.Сталярчук зрабіў даклад на тэму "Нясвіж: учора, сёння, у будучым", які суправаджаўся паказам слайдаў пра наш старажытны і адначасова такі малады горад.

Доктар мастацтвазнаўства, прафесар БДУ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Н.Ф.Высоцкая расказала прысутным аб каштоўнасцях Нясвіжа, вернутых у Беларусь у 1940-60-я гады.

Затым выступіў мастацкі кіраўнік творчага калектыву "Беларуская капэла", заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва, прафесар В.І.Скарабагатаў.

Увазе прысутных прапанавалі пастаноўку першай карціны першай дзеі оперы Яна Давіда Голанда "Чужое багацце нікому не служыць" у выкананні артыстаў "Беларускай капэлы".

Пасля навукоўцы працавалі па секцыях. Акрамя залы святочных пасяджэнняў Ратушы, была задзейнічана канферэнц-зала Палацавага ансамбля. Ішла зацікаўленая размова пра новыя даследаванні ў даных накірунках.

У канферэнцыі бралі ўдзел як прадстаўнікі беларускай навукі, музеяў, рэстаўрацыйнай і архіўнай спраў, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны, так і замежныя госці - навукоўцы з Расіі, Літвы, Польшчы.

Са сваімі распрацоўкамі прысутных пазнаёмілі і работнікі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Тэма выступлення малодшага навуковага супрацоўніка С.У.Чысцякова - "Сімволіка Нясвіжскага фарнага касцёла як састаўная частка сэнсавай структуры дэкору". Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Г.М.Кандрацьева падрыхтавала тэму "Да пытання музеефікацыі інтэр'ерных залаў Нясвіжскага палаца", загадчык сектара "Палацавы ансамбль" А.М. Буднік - "Нясвіжскі замак у ваенных падзеях XVII-XX стагоддзяў".

На падставе зробленых дакладаў, паведамленняў, дыскусій складзены выніковы дакумент канферэнцыі. Безумоўна, ён з'явіцца немалаважнай цаглінкай у справе адраджэння нясвіжскай спадчыны.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ. Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.



Источник: http://nesvizh-news.com/arhiv/2009/oktyabrj/198-201/darunak-nyasv%D1%96zhu.aspx
Категория: Нясвiжскiя навiны | Добавил: nesvizh1223 (26.10.2009)
Просмотров: 1018 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: