Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Понедельник, 25.11.2024, 03:07
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Несвиж в прессе

Дырэктар музея-запаведніка "Нясвіж": Мы вяртаем замку яго першапачатковую функцыю


Замак Радзівілаў у Нясвіжы не быў абарончым. На працягу чатырох стагоддзяў ён быў сховішчам культурных каштоўнасцяў, быў "фарпостам еўрапейскай культуры сярод гушчараў і балот". Пра гэта нагадаў 24 чэрвеня дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Сяргей Клімаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю летняга фестывалю опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў". Фестываль праходзіць у Нясвіжы з 24 па 26 чэрвеня.

Паводле слоў дырэктара музея-запаведніка, правядзенне фестывалю дазваляе вярнуць замку яго першапачатковую функцыю, таму супрацоўніцтва будзе прадоўжана. "Мы і далей будзем развіваць адносіны і з оперным тэатрам, і з тэатрам драматычным", — сказаў Сяргей Клімаў.

У Тэатральнай зале замка цяпер завяршаюцца рэстаўрацыйныя работы. "Гэта тая зала, якую Пане Каханку спецыяльна надбудаваў для прыёму польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў канцы XVIII стагоддзя, там, паводле архіўных дакументаў, быў тэатр", — расказаў Клімаў.

Акрамя таго, у замку адноўлена бальная зала, якая падыходзіць для камерных канцэртаў. У перспектыве тут можна праводзіць міжнародныя музычныя фестывалі, перакананы дырэктар музея-запаведніка.

Такое насычанае культурнае жыццё павінна прыцягнуць у музей турыстаў. Бо "проста экспанаты пад шклом, бабуля-наглядчык — гэта нецікава, такія музеі састарэлі яшчэ сто гадоў таму", падкрэсліў Сяргей Клімаў.

Відэа Аляксандра Васілеўскага, БелаПАН.



Источник: http://belapan.com/archive/2011/06/25/by_media_nesvizh_v2/
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (26.06.2011)
Просмотров: 868 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: