Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 28.03.2024, 11:46
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » История Несвижа

Якой павінна быць “спрэчная” вежа Нясвіжскага замка?

Некалькі дзён таму СМІ абляцела вестка: вырашана ўсё-ткі замяніць недарэчную вежу-цыбуліну на Нясвіжскім замку на нармалёвую барочную вежу ўзору XVIII стагоддзя. Праслізнула і лічба – замена вежы будзе каштаваць пад 100 тысяч даляраў. "МЫ” вырашылі ўважліва прыгледзецца да малюнкаў і фотаздымкаў – якой жа павінна быць вежа Нясвіжскага замка і чаму яе вырабілі "не такой”?..

Гэта славутая гравюра Томаша Макоўскага пачатку XVIІ стагоддзя. Менавіта на яе абапіраўся ў 2002 годзе спадар Бачкоў – аўтар "цыбуліны”. Аднак з гравюры відаць, што сам замак выглядаў у той час зусім не так, як цяпер – і быў вытрыманы нават у іншым стылі.

Да таго ж, у маштабах гравюры вежа – настолькі дробная дэталя, што разгледзець яе дасканала цяжка...

Гэта – макет замка ўзору XVII стагоддзя, які цяпер стаіць у адчыненай для наведнікаў частцы замка. Макет даволі блізкі да гравюры.

Але ж вырабілі зусім не такую "цыбуліну”!.. І – што самае абуральнае – "цыбуліна” не прадугледжвала гадзіннік, які некалькі стагоддзяў кожныя 15 хвілін адбіваў Радзівілам час.

Так выглядаў замак у пачатку ХХ стагоддзя.

А гэта – малюнак Міхала Ўрублеўскага той жа пары.

Зафіксаваў гэтую вежу і славуты мастак Напалеон Орда ў 1870-х гадах.

Орда маляваў замак з розных бакоў…

…у тым ліку - з двара.

І яшчэ раз з двара.

А гэты малюнак Напалеона Орды добра знаёмы вам па купюры 100 тысяч рублёў – ён змешчаны на адваротным баку.

У пачатку ХХ стагоддзя, як, зрэшты, і ў канцы XVIII, замак ад тылу выглядаў вось так.

У пачатку ХХІ стагоддзя беларускія свяцілы архітэктуры надалі яму вось такі выгляд.

Гэта – здымак 1927 года аўтарства палкоўніка Абухоўскага. Як бачым, абедзьве вежы замка выглядаюць падобна – а ўвесь замак вытрыманы ў адным стылі. Такі выгляд ён набыў у канцы XVIII стагоддзя, калі Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку і Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька скончылі адбудову замка (ён быў ушчэнт разбураны ў часе Паўночнай вайны). Пры гэтым замак страціў свае абарончыя рысы і стаў фактычна палацам.

Пачатак ХХ стагоддзя.

Пачатак ХХІ стагоддзя.

Пачатак ХХ стагоддзя.

Канец ХХ стагоддзя.

Пачатак ХХІ стагоддзя.

А яшчэ 8 гадоў таму вежа выглядала "як трэба”. І каб не бязглуздыя архітэктары і праекціроўшчыкі, не давялося б выкідаць дзяржаўныя 100 тысяч даляраў…

Аднак ёсць спадзяванне, што такі недарэчны замак – з дзвюма рознымі вежамі – застанецца толькі на здымках. Варта адзначыць, што ў такім выглядзе – дзе змешваюцца абсалютна розныя эпохі і стагоддзі – замак не бачыў ніводзін з князёў Радзівілаў!

Калі пашанцуе, Нясвіжскі палац, як і стагоддзі таму, атрымае назад свой непаўторны і чароўны выгляд і абрысы.

Кандрат ВІТКО, "МЫ”
Фота аўтара, Уладзіміра БАГДАНАВА і з архіва



Источник: http://www.belmy.by/articles/materials/tema/9885.html
Категория: История Несвижа | Добавил: nesvizh1223 (04.05.2011)
Просмотров: 1026 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: