Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 28.03.2024, 21:30
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Интересно почитать

Кароткі агляд двух Нясьвіжскіх гатэляў


у гасьцініцы "Нясьвіж" я зайшоў у ванну, паглядзеў на ракавіну і спыніўся: нечага яўна не ставала. нават не аднаразовага шампуня і геля для душа. нават ня фена і белых рушнікоў. нават не кляёнкі на ваньне.
заўважаеце, чаго?

гэты прэзідэнцкі люкс каштуе 60 тысяч за ноч

тут былі лямпачкі

абсалютна ўсе знойдзеныя ў пакоі драты зматаныя вось такім чынам ізалентаю. рознакаляровай -- каб было весялей, відаць.

на столі -- па-багатаму -- ляпніна. як у Радзівілаў

на сьцяне -- ня йначай -- Мадыльяні

пераходзім у ванную

каб змыць за сабой унітаз, трэба засунуць палец у дзірачку ў бачку, намацаць дрот і пацягнуць за яго ўгару

прачытаўшы інструкцыю, я намерыўся строгім чынам ня пырскаць вадою на падлогу

высьветлілася, што тэхнічна гэта немагчыма. кляёнкі няма, а з астатніх трох бакоў ванна проста не прялягае да сьцяны. як ня стань -- пырскі паляцяць міма касы

з дэвайсаў у пакоі -- набор першай неабходнасьці, каб выпіць і закусіць пасьля пабачанага

ГАТЭЛЬ №2

а цяпер -- атракцыён нечуванай шчодрасьці: дармовая рэкляма гатэлю на вуліцы Гейсіка. калі заехаць у Нясьвіж, то каля офіснага будынку музея (стары пастаялы двор па правым баку), трэба павярнуць налева, на даляглядзе пабачыце Белтэлекам, гатэльчык -- зьлева на пагорку. гэта ведамасны гатэль ЖКГ, дзе можа спыніцца таксама кожны ахвотны.

увага: самы просты начлег тут каштуе 40 тысяч! (у папярэднім страху -- 60)

душавая кабінка у нумары, які каштуе ў раёне 100 тысяч

ложак тамсама

тут я ночыў за 40 тысяч. ванна на калідоры -- як у тыповым эўрапейскім хостэлы. але ўсё новае, цэлае, утульнае. гарачая вада ёсьць круглыя суткі (стаяць бойлеры Арыстон). мне спадабалася.

той самы пакой -- усяго тут тры ложкі.

адчуйце розьніцу!

ps тэлефон другога гатэлю 8-01770-5-96-14, адрас Гейсіка, 1



Источник: http://labadzenka.by/?p=14345
Категория: Интересно почитать | Добавил: nesvizh1223 (06.10.2011)
Просмотров: 824 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: