Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Несвиж в прессе |
Праз 75 гадоў у Дагестане знайшоўся стрыечны ўнук гэтага каларытнага сябра Альбрэхта РадзівілаУ цэнтры -- князь Альбрэхт Радзівіл, крайні зьлева -- Хусэйн Данагуй. Фота зробленае ў двары Нясьвіжскага замку, пачатак 1930-х гадоў Яшчэ адсканаваўшы гэтае групавое фота ў альбоме шаноўнай князёўны Эльжбеты Радзівіл (у цэнтры – князь Альбрэхт, яе бацька), я зацікавіўся: з кім жа толькі не сябравалі Радзівілы!.. І прынц Манака, і італійская каралева, і – вось – сапраўдны горац. Аднак ні імя, ні звестак пра гэтага чалавека нідзе знайсці не ўдалося. І вось да майго старэйшага калегі Уладзіміра Багданава звярнуўся з
Дагестану спадар Хаджы Мурад, які папрасіў дапамогі. Хаджы пісаў: "У майго прадзеда быў стрыечны брат Хусэйн Данагуй (Данагуеў) – вайсковец, пасля Першай Сусветнай апынуўся ў Польшчы, ваяваў з Чырвонай арміяй, пасля замірэння застаўся ў Польшчы, паступіў у 10-ы Уланскі полк, пасля выхаду ў адстаўку пасяліўся ў свайго сябра князя Радзівіла (імя яго я не ведаю, а іх жа было нямала!) у г. Нясвеж (паўсюль напісана менавіта так – аўт.) і там у 1933 годзе памёр і быў пахаваны. Я знайшоў ягоныя палкавыя здымкі, некралог у эмігранцкім часопісе і хачу паехаць туды ўлетку, каб адшукаць ягоную магілу…” Спадар Уладзімір звярнуўся да мяне, ведаючы, што я дужа цікаўлюся Радзівіламі канца ХІХ – ХХ стагоддзя. Я адразу скумекаў, што сябраваў Хусэйн Данагуй, хутчэй за ўсё, з князем Альбрэхтам Радзівілам. Альбрэхт памёр у 1935 годзе – падыходзіць па часе. Да таго ж, князь Альбрэхт сам служыў у полку ўланаў і да апошняга, хоць сам стаў інвалідам – ездзіў у вазочку, падтрымліваў з імі кантакты. Так і сталася – сярод 535 здымкаў Радзівілаў, якія мне ўдалося сабраць на сённяшні момант, адшукаўся падыходзячы. На ім князь Альбрэхт, ужо з хворымі нагамі, сядзіць у двары Нясвіжскага замка, а наўкол стаяць уланы. І крайні левы – вельмі верагодна, Хусэйн Данагуй!.. Якая ж была мая радасць, калі атрымаў адказ з Дагестану! Хаджы Мурад пісаў: "На групавым здымку – крайні злева і ёсць Хусэйн Данагуй, мой стрыечны прадзед, а тое, што ён (як мне падалося) яшчэ і поўны Георгіеўскі кавалер, дык гэта дзіўна ўтрая! Такога фота ў мяне не было, ёсць іншыя здымкі таксама з ягонымі сябрамі-вайскоўцамі, аднак крыжоў там не бачна. З усяго, што я знайшоў пра яго, ведаю, што яму было дазволена насіць сваё каўказскае адзенне ў часе службы ў 10-м уланскім палку. Высылаю вам артыкул пра яго і некралог з часопіса "Горцы Каўказу”, які выдаваўся ў Пырыжы. Мяркую, у Нясвіжы будзе шмат цікавага па Хусэйну – ён там для свайго часу, напэўна, быў каларытнай фігурай! Пацяплее – і буду збірацца ў Нясвіж! З павагай, Хаджы Мурад”. У дасланым часопісе "Горцы Каўказу” адзін з чытачоў, схаваўшыся за ініцыяламі "Б.К.” піша пра Хусэйна Данагуя, які "на той час меў больш за 85 гадоў”. У прыватнасці, мілая дэталя: "Жыхары горада Нясвежа, дзе стаяў полк, часта мелі магчымасць бачыць старыка-каўказца, які сядзеў на шэрым арабе ў поўным нацыянальным касцюме і з шашкай. Свайго араба Хусэйн шкадаваў і пасля выхаду з полку, казаў, што спадзяецца яшчэ пабачыць Каўказ і яго стары баявы таварыш саслужыць яшчэ яму там службу”. Хусэйн Данагуй, фота з часопіса "Горцы Каўказу", 1933 год Аднак лёс вызначыў інакш – Хусэйн захварэў на рак страўніка. Чытач часопіса ўсхвалявана піша: "Цяпер ён ляжыць у Нясвіжы ў маёнтку князя Радзівіла – ардыната Нясвежскага. Князь Радзівіл атачыў яго бацькоўскім клопатам, забяспечыў яго не толькі матэрыяльна, але і падтрымлівае хворага старога маральна. Мы, горцы, не павінны забыцца на добру справу, якую робіць князь Радзівіл для нашага суайчынніка”. У наступным нумары часопіса, на жаль, з’явіўся ўжо некралог… "Хусэйн Данагуй памёр. Хусэйн Данагуй, стары горац, -- здымак якога мы змясцілі ў папярэднім нумары – памёр. Цяжкая хвароба не дала яму магчымасці пабачыць родныя горы, да якіх ён так горача імкнуўся. Пахаваны ён у горадзе Нясвежы намаганнямі мясцовай мусульманскай грамады і пры матэрыяльнай дапамозе князя Радзівіла, мясцовага ардыната. Мір праху нябожчыка, а ўсім, хто аддаў яму апошні доўг, наш горацкі дзякуй”. Хаджы Мурад, які даслаў гэтую інфармацыю, у мінулым годзе разам са сваім сынам ўжо наведаў польскае мястэчка Ракітна, дзе загінуў і быў пахаваны ягоны дзед, цяпер вось збіраецца ў Нясвіж… І апроч таго, што мы даведаліся яшчэ пра аднаго чалавека са старых здымкаў, пра незвычайнага жыхара Нясвіжа таго часу. Апроч гэтага, мне падумалася: каб жа ж кожны з нас так імкнуўся ведаць і шанаваць сваіх продкаў, захоўваць памяць пра іх, перадаваць наступным пакаленням. Толькі памятаючы свой род, мы захаваемся як нацыя. Да ягога калена ведаеце свой радавод вы? Фота з архіва Эльжбеты РАДЗІВІЛ і Хаджы МУРАДА. Надрукавана ў "Звяздзе" ад 3 лютага Источник: http://labadzenka.by/krayni-zlyeva-na-zdymku-%E2%80%93-khuseyn-danahuy/#more-8115 | |
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (11.12.2010) | |
Просмотров: 972 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |