Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » История Несвижа |
Першасны герб князеў Радзiвiлаў "Трубы" з прывiлею на княжацкi тытул 1547 г. В ответ на размещенную ранее на страницах нашего сайта скандальную историю о гербе Радзивиллов, мы получили отклик князя Миколая Радзивилла, давшего объяснение, почему орел с их родового герба "Тraby", размещенный на фасаде несвижского замка, смотрит в сторону герба "Korybut" князей Вишневецких, находящийся по правую сторону. По словам князя Миколая, это никак не ошибка реставратаров, ни тем более, ошибка строителей 18 века, когда был создан этот декоративный элемент фасада. Дело в том, что в исключительных случаях, орел герба Радзивиллов поворачивается головой направо (от смотрящего) если рядом, то есть по правую сторону, находится герб жены. Правильным же, классическим изображением герба князей Радзивиллов "Traby"является то, где орел повернут головой на левую сторону. В избежании ошибок и разночтений ниже приводим полный текст с описанием родового герба князей Радзивиллов, присланный князем Миколаем и пожелавшим, чтобы он был размещен на страницах сайта www.radziwill.by по-белорусски. Исполняя желание князя, приводим этот текст также и в польском оригинале. "Гісторыя гербу дому Радзівілаў сягае да Гарадзельскай уніі 1413 года,калі продкі рода Радзівілаў, Осцік і яго сын Радзівіл Осцікавіч атрымалі герб "Трубы" з рук біскупа Мікалая Трабы." З таго часу герб "Трубы" быў прэзентаваны ў дужай колькасці розных выглядаў. Несумненна, пераломным момантам было наданне Радзівілам тытула Князеў Св.Рымскай Імперыі ў 1547 годзе. У дакументах надання таго тытулу есць афіцыйнае апісанне выгляду герба. З'яўляецца чорны цэсарскі арол, які трымае на грудзях чатырохчасткавую гербавую тарчу Мікалая Радзівіла, празванага Чорным. Апрача трубаў, бачныя там яшчэ тры іншыя гербы: маці і двух бабак Мікалая. Гэты герб посля яго, прынялі ўсе яго нашчадкі, альбо фактычна па выміранні лініі біржанскай ў другой палове 17 ст., усе Радзівілы, у тым ліку існуючыя і дагэтуль лініі, а таксама лінія нясвіжская, што скончылася на Дамініку Радзівіле, якi загінуў падчас напалеонаўскіх войнаў. Рэзідэнцыяй гэтай лініі быў замак у Нясвіжы, і гэта яны, у прыватнасці Мікалай Кшыштаф Радзівіл Сіротка і Міхал Казімір Рыбанька мелі найвялікшы ўплыў на выгляд замка і іншых пабудоў у Нясвіжы ды іншых месцах, галоўных маентках гэтай лініі роду. Герб той ужываецца на вялікай колькасці дакументаў і прадметаў аж да сеняшніх часоў. У практыцы ж Радзівілы часцей выкарыстоўвалі спрошчаны варыянт гербу, толькі з трубамі на грудзях арла. На гербавай тарчы з дакумента надання тытула, трубы павернутыя на правы бок (ад гледача), і галава арла -- на левы (ад гледача). У іншых выпадках, гербы, бачныя на дакументах, будынках, розных публікацыях, прадметах і г.д. мелі іншую версію. Здараецца, што галава арла накіраваная ўперад (звычайна на старых дакументах і публікацыях), а часцей--на правы бок (ад гледача). Агульнапрынята, што паварот элементаў герба ў іншы накірунак (і ў тым ліку галава арла, альбо накірунак трубаў вынікае з двух наступных крыніц: па-першае з незразумеласцяў у геральдычных апісаннях, якія апісваюць накірункі ад самаго арла, а не ад асобы, гледзячай на герб. Дужа асобаў не ведаюць, што менавіта так геральдысты апісваюць гербы. Па-другое, перамена накірункаў гербу ідзе з пячатак, якія часам былі выкананы як пазітывы, а не як негатывы гербу, альбо з факту капіяваннія пячаткі, што былі зробленыя па правілах, з негатыва герба. У такім выпадку негатыў ставаўся ўзорам для чарговага пазітыву. Падсумоўваючы, можна сказаць, што хаця існуе бясспрэчны ўзор гербу (з дакументу надання тытула), аднак ў практыцы, праз вякі не надавалася вялікай вагі таму, каб герб быў адлюстраваны ў дакладнасці з узорам. Не датычыцца гэта толькі галавы арла ці трубаў на гербе, а таксама колераў (што былі дакладна акрэсленыя на ўзоры) і самой стылістыкі гербу, якая адлюстроўвала агульную стылістыку дадзенай эпохі.
Герб князеў Радзівілаў з цэсарскага дыплома 1547 года, захаванага ў Архіве старажытных актаў у Варшаве выглядае наступна: На залатой тарчы чорны арол, глядзіць ўлева (управа па геральдыцы, ад погляду арла). На грудзях арла тарча чатырохчастковая (чатырохпольная) а на ей ў першым полі афарбаваным блакітна 3 трубы, злучаныя ў форме ветрака, павернутыя ўправа (герб "Трубы"), у другiм чырвоным полi залатая падкова з трыма крыжамi (герб Даброва), у полi трэцiм чырвоным пара рыб срэбных у слуп (герб Вадвiч), у полi чацвертым блакiтным залаты паўмесяц рагамi дагары i над iм шасцiканцовая зорка залатая (герб Лялiва). Над тарчай тры шоламы. Левы, (геральдычна правы) з залатым iльвом, што скача ўправа (геральдычна ўлева), шолам сярэднi мае ў сабе чорнага арла, з залатой галавой, гледзячага наперад, шолам трэцi правы (геральдычна левы) мае ў сабе залатога грыфа, павернутага ўлева (геральдычна ўправа). Пад тарчай дэвiз на стужцы "Бог нам радзi". Герб змешчаны на гарнастаевым плашчы, звенчаным княжацкай мiтрай. У практыцы, аднак, часта на грудзях арла знаходзiцца толькi сам герб "трубы", тым не менш, ен заўседы павiнен быць на грудзях чорнага арла. Арол можа быць павернуты галавой направа (геральдычна ўлева) толькi ў выпадку, калi побач знаходзiцца герб жонкi Радзiвiла. P.S. На фасадзе замку у Нясвiжы знаходзяцца гербы Мiхала V Казiмiра Радзiвiла i яго жонкi Францiшкi Уршулi з Вiшнявецких.
Арыгiнал па-польску. Historia herbu rodziny Radziwillow siega Unii w Horodle w roku 1413, kiedy Niewatpliwie przelomowym momentem byl przyznanie Radziwillom tytulu Ksiazat Swietego Cesarstwa Rzymskiego w roku 1547. W dokumentach nadania tytulu Na tarczy herbowej z dokumentu nadania tytulu traby sa zwrocone w strone Powszechnie uwaza sie, ze odwrocenie elementow herbu (w tym przypadku glowa Podsumowujac, mozna powiedziec, ze jakkolwiek istnieje bezsporny wzorzec Herb ks. Radziwiłłów wg dyplomu cesarskiego z 1547 zachowanego w Archiwum Głównego Akt Dawnych w Warszawie wygląda następująco: Na tarczy złotej orzeł czarny patrzący w lewo (w prawo wg heraldyki).Na piersi orla tarcza czwórdzielna(czteropolowa) a na niej w polu pierwszym o barwie błękitnej 3 trąby złączone w formie wiatraka zwrocone w prawo (herb Trąby odmienne),w polu drugim czerwonym podkowa złota z trzema krzyżami (herb Dąbrowa) w polu trzecim czerwonym para ryb srebrnych w słup (herb Wadwicz)w polu czwartym błękitnym złoty półksiężyc rogami do góry a nad nim sześciopromienna gwiazda złota (herb Leliwa). Nad tarczą trzy hełmy. Lewy(heraldycznie prawy)ze złotym lwem wyskakującym w prawo (heraldycznie w lewo),hełm środkowy posiada czarnego orła, ze złotą głową patrzącego na wprost,hełm trzeci prawy (heraldycznie lewy posiada złotego gryfa zwróconego w lewo (heraldycznie prawo).Pod tarczą dewiza na wstędze:"Bóg nam radzi". Herb umieszczony jest na gronostajowym płaszczu zwieńczonym mitrą książęcą. Источник: http://www.radziwill.by/index.php?option=com_content&view=article&id=145:2012-02-01-13-14-19&catid=8:1-&Itemid=7 | |
Категория: История Несвижа | Добавил: nesvizh1223 (02.02.2012) | |
Просмотров: 1346 | Комментарии: 4 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |