Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 26.04.2024, 02:53
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » История Несвижа

Насельнікі Нясвіжскага замка ў сярэдзіне XIX ст.
index5

 
Пачуўшы словы Нясвіж, Нясвіжскі замак — першае, што прыходзіць на памяць — Радзівілы. Сапраўды, гісторыя гэтага славутага роду вельмі цесна звязана як з замкам, так i з горадам. Таму па-за ўвагай даследчыкаў застаюцца іншыя асобы, менш знакамітыя, але не менш цікавыя. Мы паспрабуем паказаць, што з Нясвіжам былі звязаны лёсы і звычайнай шляхты, мяшчан (гараджан), рамеснікаў ды іншага насельніцтва. Сёння яны стануць тэмай нашага доследу, прычым канкрэтна мы спынімся на разглядзе асоб, што працавалі і служылі ў Нясвіжскім замку ў 2 й трэцi XIX ст. Матэрыялам для артыкула паслужылі звесткі, узятыя з рэвізій насельніцтва замка, датаваныя 1834, 1850 і 1868 гг.
Такую велізарную маёмасць, як замак, павінна была абслугоўваць значная колькасць людзей, у першую чаргу прыгонныя сяляне. Нашыя ўражанні, аднак, змяркаюць, калі даведацца, што абслугоўвалі замак не тысячы і нават не сотні чалавек, як ў канцы XVIII ст.
У 1834 г. да Нясвіжскага замка былі прыпісаны не менш як 93 рэвiзскiя душы, у тым ліку 45 мужчын i 48 жанчын. Згодна з рэвізскай сказкай яны налiчвалi 55 асобных сем’яў. Пераважная большасць мужчын, аднак, былi нежанатыя. Сапраўдныя сем’i — з жонкамi i дзецьмi — былi ў меншасці. Вялiкая колькасць сялян (каля 33 мужчын) збегла, галоўным чынам, у 1811—1814 гг. З улiкам беглых i памерлых агульная колькасць належных да замка прыгонных дасягала 150 чалавек. Каб папоўнiць шэрагi служкаў, адмiнiстрацыя ў 1833—1834 гг. перавяла ў замак некалькi сем’яў з iншых маёнткаў. Усяго было пераведзена 38 чалавек, у тым ліку сяляне з вёсак Галавенчыцы, Сямёнчыцы i Свержань Мiнскага, Сейлавiчы i Кудзiновiчы Слуцкага i Ластоўшчына Iгуменскага паветаў .
У 1850 г. у замку налiчвалася 54 асобныя сям’і. Дакладней, сем’яў з іх было менш дзесяцi, астатнія — нежанатыя мужчыны. Увогуле ў 1850 г. прыгонных сялян было ў наяўнасці няшмат: усяго 53 чалавекі —28 мужчын і 25 жанчын . Не змяніліся абставіны і пазней. На 1858 г. «в бегах», як менавалі ўцекачоў афіцыйныя расійскія крыніцы, знаходзілася 33 чалавекі. Агулам у 1858 г. прыпісаных да замка прыгонных сялян было ў наяўнасці 34 чалавекі, у тым ліку 20 мужчын (з іх толькі 16 дасягнулі дарослага ўзросту) і 14 жанчын (11 дарослых). Мажліва, такое становішча з прыгоннымі тлумачыцца тым, што ўладальнікі замка князі Вільгельм і Багуслаў Радзівілы стала пражывалі ў сярэдзіне XIX ст. за мяжой, а ў адміністрацыі не даходзілі рукі навесці патрэбны парадак.
Цяпер спынімся на адміністрацыі Нясвiжскай ардынацыі і замка. У замку размяшчалася так званае галоўнае кіраванне справамі і маёнткамі князёў Радзівілаў. Кіраўніком з мая 1857 г. быў калежскі асэсар Валерыян, сын Вінцэнта, Маліноўскі, 1829 г. нар., ураджэнец Віленскай губ., дзе валодаў маёнткам Віляны. Яго жонка Ванда, дачка Станіслава, з Сідаровічаў. З імі пражывалі шасцёра сыноў і дзве дачкі. Гувернанткай дзяцей была Міхаліна Якубоўская з Вільны, а нянькай — Аўгуста Рэкліс (ці Рэкліш), напэўна, нямецкага паходжання. За хатнюю гаспадыню ці ключніцу ў Маліноўскага служыла ўраджэнка Слуцка Ганна Беранка. Сакратаром упраўлення быў дваранін Сенненскага павета Антон, сын Андрэя, Пржыбылоўскі, 1831 г. нар., што займаў указаную пасаду з мая 1868 г. Касірам або па сучаснаму бухгалтарам у Нясвіжскай ардынацыі працаваў карэнны жыхар Нясвіжа дваранін Ян, сын Яна, Камінскі, 1812 г. нар. Яго жонка Юзэфа, дачка Вінцэнта, Рагоўская, з якой меў аднаго сына і дзвюх дачок. Дарэчы, сын Камінскага Банавентура-Генрых вучыўся ў 1868 г. у Казанскім універсітэце. Ардынатарскую касу вартаваў Пётр, сын Ануфрыя, Шумоўскі, што паходзіў з дваран засц. Качановічы Ланскай воласцi. Пры ўпраўленні мелася пасада каморніка ці землямера, якую займаў з сакавіка 1867 г. Юзаф, сын Міхаіла, Ждановіч, 1834 г. нар., што паходзіў з мінскіх мяшчан. Яго жонкай была Марыя, дачка Эрнэста, Брэўнгард, відавочна, нямецкага паходжання і таксама з Мінска.
Карэнным жыхаром Нясвіжа быў і Рамуальд, сын Баніфацыя, Сымановіч, асоба добра вядомая гісторыкам і аматарам нясвіжскае даўні-ны. Ён займаў пасаду архіварыуса Нясвіжскага замкавага архіва. Сымановіч нарадзіўся каля 1793 г. і паходзіў са шляхецкага роду. Яго жонкай была Тэафіля, дачка Марціна, Варытка, з якой меў двух сыноў і дзвюх дачок. Разам з Сымановічам працаваў Міхаіл, сын Рычарда, Богуш-Шышка, 1811 г. нар., што паходзіў з дваран Мінскай губернi. Ён займаў пасаду другога архіварыуса ў архіве з мая 1861 г. і прыбыў у замак з Санкт-Пецярбурга. Дапамагаў ім у гэтай карпатлівай справе Леанард, сын Адама, Калупайла, 1845 г. нар., што паходзіў з дваран горада Навагрудка. Калупайла займаў пасаду памочніка архіварыуса са жніўня 1861 г.
Калі ў войску галоўным начальнікам ёсць сяржант, то ў замку — яго дазорца. З былых дазорцаў найбольш вядомы Альберт Бургельскі, які пад час вайны 1812 г. адкрыў расіянам таямніцу радзівілаўскіх скарбаў . Дазорцам Нясвіжскага замка з красавіка 1854 г. быў Мацвей, сын Антона, Маеўскі, 1824 г. нар. Ён паходзіў з мяшчан г. Бабруйска, а перад тым служыў у Слуцку. Маеўскі меў у горадзе ўласны дом, дзе пражываў з жонкай Тэафіляй, дачкой Пятра, Мацееўскай і дзецьмі: трыма сынамі, з якіх старэйшы вучыўся ў Слуцкай гімназіі, і адной дачкой.
З прыслугі адзначым найперш людзей шаноўных. Кавалём у замку рабіў Стэфан Руды, што паходзіў з сялян мястэчка Сваятычы Навагрудскага пав. Яму дапамагаў падмайстра Бенядзікт Тараевіч, з сялян вёскі Грэскаўшчына Гавезнянскай вол. Слуцкага пав. Вартавалі замак ажно чатыры чалавекі: Аляксандр Чыжэўскі, з сялян в. Ліпа Сноўскай вол., Мартын Янцэвіч, з в. Юшавічы Гавезнянскай вол., Антон Міцкевіч, з мяст. Мікалаева Свержанскай вол. Мiнскага пав., і Адам Невяроўскі, з аднадворцаў засц. Качановічы Ланскай вол. Замкавы парк вартаваў мясцовы жыхар мешчанін Фёдар Іллюкевіч.
Напэўна, калі б у замку знаходзілася княжацкая сям’я, кухараў было б значна больш. Тым не менш іх мелася як мінімум два: адзін для Маліноўскага — Іван Паяскаў, з сялян в. Паланечка, другі для Сымановіча — Рыгор Дзёмух, з сялян мяст. Сноў. Відавочна іх стравамі харчаваліся і астатнія насельнікі. Найбольш прыслугі меў Маліноўскі — чатырох чалавек, у тым ліку асобнага лакея Ануфрыя Сыльвановіча, са Слуцка, кучара Мартына Лапіцкага, з сялян в. Вай¬ніловічы Ланскай вол., садоўніка Якуба Раманоўскага і памянутага ўжо кухара. З іншых: Ждановіч меў у сваім распараджэнні трох чалавек, Камінскі і Сымановіч — па два, а Маеўскі — толькі аднаго, якія былі ў большасці мясцовымі сялянкамі .
Вось такім разнастайным быў склад жыхароў Нясвіжскага замка у сяр. XIX ст.
  
 Radziwill.by дзякуе аўтару Сяргею Рыбчонку за прадстаўлены нашаму сайту ўласны артыкул.


Источник: http://www.radziwill.by/index.php?option=com_content&view=article&id=124:-----xix-&catid=8:1-&Itemid=7
Категория: История Несвижа | Добавил: nesvizh1223 (11.11.2010)
Просмотров: 1085 | Рейтинг: 5.0/3 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: