Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 22.11.2024, 10:56
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Интересно почитать

Навуковец з-пад Клецка маляваў нябесную трасу для Гагарына

артыкул клецкага краязнаўцы Андрэя БЛІНЦА,
надрукаваны ў "Звяздзе" за 8 красавіка

Аляксандр Піваварчык (справа) з прэзідэнтам Федэрацыі касманаўтыкі Расіі Уладзімірам Кавалёнкам – калегам, славутым касманаўтам і земляком.

Аляксандр Піваварчык – малавядомы на Радзіме "бацька” касманаўтыкі

12 красавіка – 50 гадоў з дня палёту ў космас першага чалавека на Зямлі Юрыя Гагарына. Канешне, было б добра да гэтай даты знайсці інфармацыю, што дзядуля ці бабуля Гагарына былі з Паставаў ці Жабінкі. Пакуль гэтага няма, гісторыя вяртае нам іншае імя. Наш зямляк Аляксандр Піваварчык доўгія гады меў непасрэднае дачыненне да палётаў чалавека ў космас.

…Космас у нашай свядомасці трывала асацыюецца з імёнамі касманаўтаў. Кожны, без асаблівых цяжкасцяў, можа назваць прозвішчы Юрыя Гагарына і Германа Цітова, Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка. А вось з імёнамі навукоўцаў, фактычна "бацькоў” касманаўтыкі, ужо цяжэй. Большасць згадае хіба што Цыалкоўскага Каралёва. А між тым, кожнаму палёту папярэднічае вялікая работа навуковага калектыва, у якой задзейнічаны спецыялісты самых розных абласцей – матэматыкі, фізікі, медыкі, псіхолагі і інш. Пра іх грамадскасць, як правіла, не ведае. Але без іх карпатлівай працы касмічныя палёты маглі застацца нязбыўнай марай!.. Адным з тых, хто пракладаў шлях да зорак першым савецкім касманаўтам, быў наш зямляк Аляксандр Аляксандравіч Піваварчык. Яго прозвішча ўнесена ў энцыклапедычны даведнік "Великая Россия. Имена”. На жаль, у беларускіх энцыклапедыях яно не згадваецца.

Ён нарадзіўся 1 лістапада 1937 года ў вёсцы Балвань Нясвіжскага павета (цяпер в. Загорная, Клецкі раён). Бацькі – Аляксандр і Марыя – працавалі на зямлі, не пакідаючы роднай вёскі. Тут жа жыве малодшы брат Аляксандра Аляксандравіча Георгі і старэйшая сястра Яніна. А вось яму самому быў наканаваны іншы лёс. Скончыўшы з залатым медалём Грыцэвіцкую сярэднюю школу, паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1960 годзе малады спецыяліст, як адзін з найлепшых выпускнікоў, атрымаў незвычайнае накіраванне – Навукова-даследчы інстытут № 4, які знаходзіўся ў падпарадкаванні Міністэрства абароны СССР (в/ч 25840). Тут яму давялося працаваць пяць гадоў, спачатку інжынерам, а потым малодшым навуковым супрацоўнікам. Спецыялісты НДІ-4 займаліся навуковымі распрацоўкамі першых касмічных палётаў. Даследваннямі кіравалі піянеры савецкай ракетна-касмічнай тэхнікі, выдатныя навукоўцы, лаўрэаты Ленінскай прэміі П. Эльясберг, І. Яцунскі, А. Брыкаў. Начальнікам упраўлення быў І. Мешчаракоў – Герой Савецкага Саюза і Герой Сацыялістычнай Працы.

1960 год – час касмічнай гонкі. СССР ужо вывеў на арбіту першы штучны спадарожнік Зямлі; ужо вярнуліся з палёту "касманаўты” – сабакі Белка і Стрэлка. Поўным ходам ішла падрыхтоўка да палёту чалавека. Даследваннямі ў гэтым кірунку займаліся лепшыя навукоўцы краіны. А. Піваварчыку давялося весці распрацоўкі, звязаныя з палётамі першых аб’ектаў серыі "Космас” і першых касманаўтаў (Ю. Гагарына, А. Нікалаева, П. Паповіча, В. Церашковай, В. Быкоўскага). На ўсё жыццё яму запомніўся дзень 12 красавіка 1961 г., пра які ён пазней напіша наступныя радкі.

Невядомае фота Юрыя Гагарына (злева). З архіва Святланы Лабадзенкі, чыя сяброўка летам 1966 года была ў лагеры "Артэк”, куды прыязджаў першы касманаўт.

"Прыблізна за тыдзень да 12 красавіка нам стала вядома, што на гэты дзень запланаваны першы палёт чалавека ў космас. Але хто паляціць першым – мы не ведалі. Называлі імёны Ю. Гагарына, Г. Цітова і іншых. 12 красавіка я, як заўсёды, пайшоў на працу. Яшчэ не дайшоўшы да свайго працоўнага месца, сустрэў начальніка лабараторыі, які сказаў: "Хутка ідзі ў каардынацыйна-вылічальны цэнтр. Будзеш дапамагаць Яцунскаму, ён ужо там.” Праз нейкі час выйшаў Яцунскі з вялікай картай зямнога шара і раздрукоўкай удакладненай арбіты, атрыманай на ЭВМ. Ён сказаў, што неабходна нанесці трасу палёта на карту з указаннем часу па трасе, і дадаў, што гэта трэба зрабіць вельмі хутка. Цяпер такая работа аўтаматызавана, і месцазнаходжанне касмічнага аб’екта выводзіцца проста на экран пульта кіравання. А ў той час гэта рабілі ўручную. Крэсліць такія трасы мне ўжо даводзілася неаднойчы. Прыблізна праз 20 хвілін я выканаў работу і вярнуў Яцунскаму карту. Больш мне заданняў не даручалася. Пасля прызямлення Ю. Гагарына, я вярнуўся на сваё працоўнае месца. Там былі ўключаны ўсе тэлевізары, радыёпрыёмнікі, гучала бравурная музыка. Настрой ва ўсіх прыўзняты, святочны. Усе размовы толькі пра Гагарына. Так мы прасядзелі прыкладна да 14 гадзін, пасля чаго нас адпусцілі па дамах. Вечарам мы ўсе, вядома, святкавалі гэтую падзею.”


У далейшым Аляксандр Піваварчык працягваў працаваць над аб’ектамі серыі "Космас”,  удзельнічаў у аператыўных работах па забеспячэнні палётаў у Каардынацыйна-вылічальным цэнтры. Быў неаднаразова адзначаны падзякамі Галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі СССР. Пры гэтым, самі фармулёўкі падзяк у "Працоўнай кніжцы” досыць туманныя, як і належала сакрэтным распрацоўкам: "за паспяховае выкананне даследчых работ”, "за актыўнае садзейнічанне ў выкананні спецработ”, "за якаснае выпрабаванне вырабаў.” А за фармулёўкай "за якаснае і сваечасовае выкананне задання ЦК КПСС” хаваецца падрыхтоўка палёта першай жанчыны-касманаўта В. Церашковай. За гэта Аляксандру Піваварчыку была абвешчана падзяка і выдзелена грашовая прэмія – 10 рублёў. Пры гэтым сам ён свае заслугі ацэньваў сціпла. У аўтабіяграфіі пісаў: "…я быў шараговым супрацоўнікам. Такіх, як я, працавалі дзясяткі тысяч, і кожны з іх заслугоўвае ўсялякіх пахвал…”

Неўзабаве перад НДІ была пастаўлена новая задача. Належала вызначыць магчымасць стварэння аднаступенчатага касмічнага апарата, здольнага выходзіць на арбіту Зямлі. Цяпер яны называюцца паветрана-касмічнымі самалётамі (ПКС). Непасрэдна Аляксандру Аляксандравічу было даручана разгледзець магчымасць выкарыстання розных камбінаваных рухавікоў. Пазней быў створаны асобны праектна-канструктарскі сектар, дзе ён працаваў старшым інжынерам. Практычную работу сумяшчаў з навукова-даследчай дзейнасцю. У 1969 годзе абараніў дысертацыю на званне кандыдата тэхнічных навук, прысвечаную распрацоўцы новых касмічных апаратаў.

Між іншым, у навуковай біяграфіі выпускніка БДУ ёсць і такі эпізод. Аднаго з калег абвінавацілі ў тым, што ён, рыхтуючы доктарскую дысертацыю, прысвоіў некаторыя ідэі Піваварчыка. Дазнаўшыся пра гэта, апошні кінуў усе справы, каб асабіста прысутнічаць на вучонай радзе, падтрымаць калегу і давесці ўсю неабгрунтаванасць абвінавачванняў на адрас дысертанта.

У 1971 годзе Піваварчык збіраўся пераехаць у Мінск, дзе абяцалі працоўнае месца ў Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры і двухпакаёвую кватэру. Але, паколькі не быў спецыялістам у будаўніцтве, а мяняць спецыяльнасць не хацелася, зрабіў выбар на карысць Падольскага інстытута. Працаваў на кафедры Вышэйшай матэматыкі, якую пазней узначаліў. У 1999 годзе стаў прафесарам. За ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, сярод якіх ордэн Ламаносава, ганаровы знак "Выдатнік вышэйшай школы СССР”, Ганаровы знак Падольскага інстытута "За усердие и заслуги”. Але пра радзіму не забываўся. 16 артыкулаў даследчыка былі надрукаваны ў выданні "Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”. Усяго ж на рахунку нашага земляка значылася звыш 140 навуковых прац. Сярод іх – дзве манаграфіі і тры вучэбныя дапаможнікі. Прыблізна палова гэтых работ прысвечана касмічным даследванням. Невыпадкова Расійская акадэмія касманаўтыкі імя К. Цыалкоўскага ў 2003 годзе абрала Піваварчыка сваім акадэмікам. Федэрацыя касманаўтыкі Расіі (ФКР) прысвоіла яму званне "Ветэран касманаўтыкі Расіі” і "Заслужаны стваральнік касмічнай тэхнікі”. Ураджэнец Клеччыны ўзнагароджаны ордэнам К. Цыалкоўскага і 11 медалямі ФКР, у тым ліку – яе вышэйшай узнагародай, медалём "За заслугі”.

…Летам 2011 г. Аляксандр Аляксандравіч збіраўся наведаць родныя мясціны. Хацеў некалькі паправіць здароўе ў беларускіх санаторыях. Але ў апошнія дні мінулага года з Падмаскоўя прыйшла сумная вестка. 22 снежня прафесар А.А. Піваварчык раптоўна памёр ад вострага інфаркта міакарда…

Крынiца: Блог Глеба Лабадзенкі
Категория: Интересно почитать | Добавил: nesvizh1223 (27.04.2011)
Просмотров: 946 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: