Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 29.03.2024, 17:25
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Нясвiжскiя навiны

“Ноч музеяў” у Ратушы

Упершыню музеі нашага горада прынялі ўдзел у міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", якая традыцыйна праводзіцца 18 мая ў многіх краінах свету. Так, сектар "Ратуша" НГКМЗ "Нясвіж" працаваў у гэты дзень да 24 гадзін, а для наведвальнікаў была прапанавана цікавая забаўляльная праграма. Усе жадаючыя змаглі выбраць зручны для сябе час, бо яна праходзіла тройчы.

На мерапрыемства наведвальнікаў музея запрасіў войт. Затым з канцэртам выступіў фальклорны гурт "Стары Ольса". Прысутныя атрымалі асалоду ад гучання старадаўніх інструментаў і музыкі эпохі Рэнесансу. Далей у адным з залаў музея ўсе паглядзелі вясёлы міні-спектакль - паседжанне суда магістрата - які падрыхтавалі работнікі НГКМЗ "Нясвіж". Свае веды па гісторыі Нясвіжа кожны змог праверыць падчас віктарыны "Знаўцы гісторыі горада". А тыя, хто даў найбольшую колькасць правільных адказаў, атрымалі падарунак - сертыфікат на разавае бясплатнае наведванне аб'ектаў музея-запаведніка "Нясвіж" у зручны для іх час. Акрамя гэтага, наведвальнікі Ратушы, падчас "Ночы музеяў", мелі магчымасць самастойна вырабіць сувенір на магніце з выявай аднаго з помнікаў архітэктуры нашага горада.


Адным словам тыя, хто пабываў у гэты дзень у Ратушы, не пашкадавалі, бо ўсе атрымалі цудоўны зарад бадзёрасці і весялосці і яшчэ раз дакрануліся да слаўнай гісторыі нашага краю.


Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Іван ТРУХАНАВЕЦ



Источник: http://www.nesvizh-news.by/arhiv/2011/06/102-105-(10290-10293)/“noch-muzeyau”-u-ratushi.aspx
Категория: Нясвiжскiя навiны | Добавил: nesvizh1223 (14.06.2011)
Просмотров: 868 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: