Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Интересно почитать |
03.09.2009 08:29
Сёньня у Вільні пачынаецца цырымонія разьвітаньня з князямі Радзівіламі. Парэшткі 8 прадстаўнікоў знакамітага роду магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, знойдзеныя архэолягамі 4 гады таму, дакладна ідэнтыфікаваныя. У іх ліку – канцлеры ВКЛ, віленскія ваяводы Мікалай Радзівіл Чорны і Мікалай Радзівіл Руды. Пасьля двухдзённага разьвітаньня саркафаг будзе перавезены ў замчышча Дубінкі, у 50 км ад Вільні.
Цяпер невядома,
дзе пахаваныя многія знаныя дзеячы і князі Вялікага княства Літоўскага.
Таму ў Літве сэнсацыяй і найвялікшым адкрыцьцём апошніх
дзесяцьцігодзьдзяў назвалі знаходку архэолягаў у Дубінцы (Dubingiai)
каля возера Асьвея, у 50 км ад Вільні, дзе месьцілася рэзыдэнцыя
Радзівілаў.
Знаходкі на замчышчы Тут праводзіліся архэалягічныя раскопкі цягам сямі сэзонаў. Сярод іншага, знойдзеныя і каля 40 пахаваньняў, у іх ліку 8 пахаваньняў на месцы цэнтральнай часткі колішняй эвангеліка-рэфармацкай царквы ў закапаных у зямлю адмыслова зробленых трунах накшталт скрыняў. Спэцыялісты высьветлілі, што гэта парэшткі князёў Радзівілаў і іх жонак. Сярод іх – канцлер ВКЛ, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны і яго жонка Альжбэта з уплывовага польскага роду Шыдлавецкіх; канцлер ВКЛ, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, яго жонка Алена і сын Мікалай Радзівіл (1546-1589), Мікалай Радзівіл – унук Мікалая Радзвіла Рудога, Януш Радзівіл (1579-1620). Ужываліся самыя розныя сучасныя мэтодыкі, дапамагла і досыць багатая іканаграфія, і немалая колькасьць зьвестак пра Радзівілаў (якія апошнія знаходкі значна дапоўнілі) – да прыкладу, Радзівіл Чорны пакутваў на хваробу суставаў, ягоная жонка Альжбэта нараджала 9 разоў. Агульнае сьвята Гэта вялікае сьвята для навукі, адзначае віленскі гісторык Сяржук Вітушка, кіраўнік грамадзкай арганізацыі Віленскі белаурскі музэй імя І.Луцекевіча: “Гэта нашая агульная гісторыя, нашая агульная спадчына. Радзівілы – хай яны літоўскага паходжаньня, але яны і нашыя беларускія князі. Таму, думаю, што і беларусам трэба адзначыць гэтую падзею як і нашае сьвята і парадавацца за навукоўцаў Літвы, якія зрабілі такую складаную работу”. Адкрытае для ўсіх Цырымонія разьвітаньня з князямі і іх жонкамі ў віленскім палацы Радзівілаў працягнецца два дні, у суботу саркафаг будзе перавезены ў замчышча Дубінкі і пахаваны на месцы колішняй рэфармацкай царквы. Раскопкі ў замчышчы працягнуцца яшчэ да 20 верасьня і пасьля будуць закансэрваваныя і адкрытыя для наведнікаў. Над месцам раскопак будуць пабудаваныя ходнікі, і усё разам разьмесьціцца пад адмысловай пабудовай. На месцы адкрытай архэолягамі рэфармацкай царквы, дзе былі знойдзеныя пахаваньні, ужо зробленыя працы па кансэрвацыі, месца адкрытае для наведнікаў. Тут ужо усталяваная пахавальная крыпта і надмагільная пліта на тым месцы, дзе ў суботу ўрачыста пахаваюць саркафаг з парэшткамі Радзівілаў. Пакуль працягваюцца раскопкі, можна наведваць і архэолягаў у часе працы. На сайце віленскага унівэрсітэту паведамляецца, што ўсе ахвотныя, каму цікавая архэалёгія, могуць наведваць замчышча – архэолягі там знаходзяцца штодня ў працоўныя дні ад 9 да 16 гадзінаў. У выходныя замчышча можна наведваць самастойна. *** Сям''я Радзівілаў у ВКЛ мела найбольшую моц і ўплыў у 16 і 17 стагодзьдзях і пазьней, да канца 18 ст. захоўвала сваю значную ролю ў палітычным і культурным жыцьці краіны. Радзівілы валодалі вялікімі абшарамі зямлі, мелі сотні сядзібаў, іх багацьце дазваляла ўтрымліваць уласнае войска. З 16 ст. найбольш вядомыя стрыечныя браты, абодва Мікалаі – Чорны і Руды. Вялікі гэтман Мікалай Радзівіл Руды (1512-1584) быў знаным вайскоўцам. Яго імя ў Эўропе праславіла перамога пры Уле (1564) над расейскімі войскамі Івана Жахлівага, амаль у дзесяць разоў большымі па колькасьці. Радзівіл Руды і ў палітыцы абараняў самастойнасьць Вялікага Княства Літоўскага. На Люблінскім сойме 1569 году ён не падпісаў акт уніі. Віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565) быў маршалкам і канцлерам ВКЛ. У якасьці сьведчаньня таго, наколькі ён быў шанаваны як канцлер ВКЛ, гісторыкі падаюць такі факт: калі Радзівіл Чорны спазьняўся на паседжаньне сэнату, сам Жыгімонт Аўгуст уставаў, каб зь ім павітацца. Менавіта Радзівіл Чорны адстойваў у часе перамоваў з Польшчай патрабаваньне, каб вялікі князь стала жыў у ВКЛ. Стрыечныя браты Радзівілы, Руды і Чорны, увогуле вядомыя як абаронцы незалежнасьці і самастойнасьці Вялікага Княства Літоўскага і як прагрэсіўныя мэцэнаты – яны падтрымлівалі ідэі рэфармацыі, стваралі рэфармацкія школы, цэрквы. Цырымонія развітаньня цягам двух дзён, у чацьвер і пятніцу, будзе праходзіць у Вільні ў Палацы Радзівілаў (вул. Вільняус, 22/1) ад 12 да 18 гадзінаў. Па вечарах у гэтыя дні тамсама будуць праходзіць імшы, у суботу 5 верасьня саркафаг будзе перавезены на замчышча Дубінка і пахаваны. Источник: http://www.svaboda.org/content/article/1813554.html |
|
Категория: Интересно почитать | Добавил: nesvizh1223 (05.09.2009) | |
Просмотров: 1048 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |