Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 28.11.2024, 13:20
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Легенды Несвижа

Радавое мальтыйскае камандорства Радзівілаў
by admin

Мальтыйскі ордэн

Гісторыя дзейнасці на Беларусі Мальтыйскага ордэна пачалася ў 1610 годзе, калі князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка заснаваў для свайго сына Жыгімонта Караля фамільнае камандорства з правамі патраната сям’і Радзівілаў ў складзе маёнткаў Сталовічы і Пацейкі, "каб гэты Ордэн і ў нашай Айчыне, у Вялікім княстве Літоўскім, атрымаў годную аснову, як і ў іншых хрысціянскіх дзяржавах свету”. Так у сухапутнай Беларусі з’явіліся прадстаўнікі ордэна, вядомыя ў Еўропе як абаронцы Міжземнага мора ад піратаў і туркаў.
Сталовіцкае камандорства было зацверджана Вялікім Магістрам Ордэна і доўгі час было адзінай структурай "Мальтанскага Закона” ў Вялікім Княстве Літоўскім, уваходзячы ў склад прыёрства Багемія "лінгвы” Германія. Галоўным маёнткам мальтыйскіх камандораў на Беларусі стала мястэчка Сталовічы. У 1616 годзе Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка запісаў умову: камандорам павінен быць мальтыйскі рыцар з роду Радзівілаў, пры адсутнасці такога – рыцар з падданых ВКЛ, і толькі пасля ўжо – рыцар з Польскага каралеўства. Права прызначэння сталовіцкіх камандораў заўсёды належала Радзівілам. Зразумела, абраны нясвіжскім ардынатам камандор мусіў быць зацверджаны Вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна. Акрамя ахвяравання на карысць шпітальераў некалькіх сваіх уладанняў, Мікалай Радзівіл Сіротка за свой кошт адбудаваў у Сталовічах драўляную капліцу для прывезенай ім з Італіі скульптуры Божай Маці Ларэтанскай.

Мікалай Кшыштаф Радзівіл Сіротка

Ідэямі рыцарства першы камандор Мальтыйскага ордэна ў ВКЛ Жыгімонт Караль Радзівіл захапіўся падчас навучання ў Італіі, у Балонскім універсітэце (1608). Каб бліжэй пазнаёміцца з рыцарскім ладам жыцця, семнаццацігадовы князь адмыслова выправіўся ў вандроўку на Мальту, пасля якой і прыняў цвёрдае рашэнне далучыцца да Мальтыйскага ордэна. Бацька жаданне сына ўхваліў, даўшы яму "благаславенне на рамяство зацнае і ўсяму свету слаўнае, рыцарскае кавалерыі мальтанскай” і абяцаў бацькоўскую дапамогу. Фундуш на стварэнне Сталовіцкай камандорыі быў падпісаны Мікалаем Радзівілам Сіроткам у лістападзе 1610 года. Пасля гэтага Жыгімонт Караль выправіўся на Мальту, маючы мэтай зацвердзіць новую камандорыю, стаць рыцарам і камандорам. Некалькі гадоў будучы рыцар жыў на Мальце, прымаючы ўдзел у бітвах з карсарамі. Падчас гэтых выпрабаванняў малады князь здолеў праявіць сваю мужнасць і загартаванасць, заслужыць павагу ордэнскіх братоў. У 1612 годзе Вялікі Магістр Мальтыйскага ордэна Алоф дэ Вільякур увёў яго ў рыцарскую годнасць. "Папярэзаны на рыцара”, Жыгімонт Караль Радзівіл вярнуўся ў Нясвіж у 1615 годзе. У першыя гады існавання камандорыі малады рыцар быў заклапочаны матэрыяльнымі праблемамі: неабходна было дасылаць грошы на Мальту, а дастатак ад Сталовіцкага маёнтка быў зусім невялікі. Таму Жыгімонт Караль прыкладаў усе намаганні для набыцця новых земляў вакол камандорства, а таксама даходнай нерухомасці ў гарадах і мястэчках Вялікага княства. Юрыдычна Жыгімонт Караль Радзівіл ўвайшоў у валоданне камандорскімі маёнткамі Сталовічы і Пацейкі толькі пасля смерці бацькі ў 1616 г. Паводле бацькоўскага тастаменту атрымаў ён таксама маёнтак Дзераўная з мястэчкам Хотава ў Менскім ваяводстве, і маёнткі Крошын і Калдычова ў Наваградскім ваяводстве. Атрымаўшы бацькаву спадчыну, Жыгімонт Караль асеў у Крошыне, які пераўтварыў у сваю ўласную рэзідэнцыю.
З цягам часу аўтарытэт сталовіцкага камандора Радзівіла ў Рэчы Паспалітай павялічыўся, у сувязі з чым вялікі магістр Альбрэхт дэ Вільякур пачаў усур’ёз абмяркоўваць з ім магчымасць стварэння першага камандорства на тэрыторыі Польшчы – Кракаўскага. Аднак камндорыя створана была толькі праз некалькі гадоў, у Познані. Да таго ж, камандорам познаньскім быў прызначаны польскі рыцар Ф. Ваяноўскі, а Жыгімонт Караль Радзівіл узначаліў познаньскую камандорыю толькі ў 1625 годзе. У 1619 годзе Жыгімонт Караль Радзівіл атрымаў прызначэнне на пасаду генеральнага камісара Вялікага Магістра ў сувязі з фундацыяй імператарам Фердынандам ІІ Венскай камандорыі. У тым жа годзе камандор далучыўся да новастворанага Святога Войска – міжнароднага руху на чале з князямі, які меў мэтай арганізаваць крыжовы паход супраць турак. Ваенная біяграфія сталовіцкага камандора была надзвычай багатая на падзеі: ён паспеў паваяваць разам з арміяй Габсбургаў супраць пратэстанцкіх нямецкіх князёў падчас Трыццацігадовай вайны (1618–48), паўдзельнічаў у бітве з туркамі пад Хацінам (1621) і ў баях пад Смаленскам падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1632–34), выставіў у 1628 годзе ўласны полк падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600–29). Напрыканцы жыцця князь падтрымліваў каралеўскі план арганізацыі ў Рэчы Паспалітай асобнага прыярату Мальтыйскага ордэна, які меўся ўзначаліць.

Жігімонт Караль Радзівіл--першы камандор Мальтыйскага ордэна на Беларусі

Жыгімонт Караль Радзівіл фундаваў збудаванне драўлянага касцёла з мураванай капліцай у Сталовічах (1637), у іншых сваіх уладаннях – чатыры уніяцкія царквы, парафіяльны касцёл у Дзераўной (1626), шпіталі ў Сталовічах і Крошыне. Планаваў камандор заснаваць кляштар і касцёл бернардзінцаў, якія займаліся б абслугоўваннем пілігрымаў. Аднак Вялікі Магістр не ўсхваліў праект.
У 1642 годзе князь выправіўся на лячэнне ў Італію, дзе і памёр. Гэты мужны і годны рыцар быў пахаваны ў базіліцы святога Францішка ў італьянскім горадзе Асізі. Браты-мальтыйцы палічылі Жыгімонта Караля Радзівіла годным для ўвасаблення яго ў скульптуры, якую пазней змясцілі ў саборы Святога Іаана ў г. Валлетта на Мальце.

Сабор св. Яна на Мальце

Унутры сабора

Існуе паданне, што перад смерцю Жыгімонт Караль паспеў укласці свой камандорскі крыж у руку блізкага сябра і брата па Ордэне Мікалая Уладзіслава Юдзіцкага, якому наканавана было стаць наступным сталовіцкім камандорам. У далейшым камандорамі ў Сталовічах былі Геранім Аўгусцін Любамірскі, Казімір Міхал Пац, Сымон Дамброўскі, Ян Ежы дэ Сакс, Барталамей Ігнацы Стэцкі, Людвік Мікалай Радзівіл і Леон Радзівіл.
Як бачна, улада над ордэнскімі маёнткамі даволі доўга не належала самім Радзівілам. Толькі ў 1776 годзе сталовіцкай камандорыяй пачаў распараджацца кашталян (пазней ваявода) віленскі Міхал Геранім Радзівіл, бацька непаўнагадовага камандора Людвіка Мікалая Радзівіла. Паводле ўмоваў перадачы адміністрацыйнай улады ў камандорстве, В. Дзюрдзевіч і Міхал Геранім Радзівіл "зракліся ўзаемных прэтэнзій, звязаных з ранейшым трыманнем камандорскіх маёнткаў”. Усе грашовыя справы перайшлі на асобу віленскага кашталяна, які пачаў здаваць маёнтак Сталовічы ў арэнду. Дарэчы, на 1797 г. чысты гадавы даход з яго склаў каля 28 308 злотых. Частка гэтых даходаў ішла ў мальтыйскі скарб у Санкт-Пецярбург.
У распараджэнне Мальтыйскага камандора Людвіка Мікалая Радзівіла Сталовічы перайшлі толькі ў 1804 годзе. І ўжо праз пяць гадоў, у 1809 годзе ён адмовіўся ад камандорскага тытула на карысць свайго сына–немяўляці Леона, аднак пры гэтым працягваў распараджацца Сталовічамі, здаючы маёнтак у арэнду. Камандорскія землі ў арэнду працягваў здаваць і наступны сталовіцкі камандор і ўладар маёнтка (з 1830 года) Леон Радзівіл. Трэба адзначыць, Леў Людвігавіч Радзівіл (так менавалі яго афіцыйныя расійскія паперы) зрабіў неблагую вайсковую і прыдворную кар’еру ў Расійскай імперыі. Менавіта на час яго камандорства прыйшлося скасаванне ў імперыі структур Мальтыйскага ордэна (афіцыйна гэта адбылося 20 студзеня 1817 года). Пасля юрыдычнага афармлення радавых уладанняў былой камандорыі Мальтыйскага ордэна, князь Леон Радзівіл выкупіў маёнткі Сталовічы і Пацейкі "ў поўную выключную ўласнасць”.

Храм мальтыйскіх рыцараў у Сталовічах

Radziwill.by шчыра дзякуе Настассі Жарскай за фота і адмыслова напісаны для нашага сайту цікавы артыкул. Яшчэ больш даведацца пра сталовіцкі храм мальтыйскага ордэна, яго гісторыю можна тут.



Источник: http://www.radziwill.by/?p=1546
Категория: Легенды Несвижа | Добавил: nesvizh1223 (05.12.2009)
Просмотров: 1199 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: