Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 25.04.2024, 14:37
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » История Несвижа

РЫХТУЮ САМОТУ, КАЛІ ЎЗДЫМАЮ ЧОРНУЮ ХВАЛЮ

0008wx7p
  
Хацеў бы прэзэнтаваць шаноўнаму спадарству свой ўлюбёны шэдэўр рукі Мольцфэльдта - ГІДРУ (HYDRA)!
Як ўжо зь першага здымка стала бачна, ў мольцфэльдтаўскіх гарматах тлумачыць назву непатрэбна кінуўшы вокам на саму гармату. Сымболіка ясная і моцная. У гэтых мольцфэльдтаўскіх гарматах мяне надзвычай захапляе таксама спалучэньне новай тэхнікі вайны (і сам замак і гарматы для яго былі на ўзроні тагачаснай фартыфікацыйнай і артылерыйскай веды), але і містычнасьць, якой імкнуліся надзяліць гэтыя бязьлітасныя
руры.
   
0008q8gh 
  
Адлітая ў 1599 годзе ў Нясьвіжы гармата па ўсіх прыкметах паходзіць з варштата Мольцфэльдта. Справа ў тым, што яго імя ёсьць толькі на двух гарматах (Мэлюзіне і Хімеры). Упершыню гідра згадваецца ўжо ў 1626 г. Відаць у час Паўночнай вайны у 1706 была вывезена швэдамі і разам з іншымі гарматамі Нясьвіжскага замка закапаная ў Лахве (у АГАДзе ёсьць сьпіс тых гарматаў, але да яго чшэ пукі не дацягнуліся). У 1717 г. Радзівілы адкапалі іх і вярнулі ў замак, дзе яна знаходзілася да 1915 г. У 1867 г. яе перамааляваў Гумінскі. Можаце, дарэчы, параўнаць наколькі яно блізкае да арыгналу. 
  
 0008sk1d
  
У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. было зроблена адно з першых фота ГІДРЫ аўтарства Пуляноўскага.
     
 0008tf34
  
У 1915 годзе гарматы былі "эвакуяваны" ў Расею, каб больш не вярнуцца ў Нясьвіж (спадзяюся дачакацца іх сьветлага вяртаньня). Прычынай было імклівае набліжэньне фронту, аргумэнтавалася, тым, каб немцы ў будучым не пералілі іх на снарады і не забівалі "нашых бацькоў, братоў і сыноў". У 1922-23 гг. па рыскай дамове ГІДРА разам з іншымі сваімі сястрычкамі была перададзена Польшчы і патрапла на двор каралеўскага замка, які яна на шчасьце перажыла. Да слова на многіх гарматах бачны істотныя пашкоджаньні, якія я першапачаткова прымаў за атрыманыя яшчэ ў баях за Нясьвіж. Аднак пазьней заўважыў, што на даваенных фота ніякіх пашкоджаньняў ня было. На шчасьце ГІДРУ не закраную ніводзін снарад ці камень, калі руйнаваўся варшаўскі замак. Што рабілася ў час вайны з гарматай пакуль мне невядома, але зараз яна заняла сваё месца між іншых Радзівілаўскіх гарматаў у экспазіцыі Музэя польскага войска. І крыху фота з музэя:
  
0008r2x0
   
   0008x7sc   
  
0008yrfc
   
00090rhc
  
00093qhw
       
 0008z76p
   
Ерусалімскі крыж Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. 
             
00091kwx
         
Чоп з галавою ці то пса, ці то льва, ці то грыфона.
     
00095a6c  
   
NICOLAVS CHRI/STOPHORUS/ RADZIWIL / DG. OLICAE ET IN NESVISCH / DVX ETV A.D. M.D.XC.IX
   
00098bq5
     
HYDRA PARO LVCTVS PICE/OS DVM CONCITO FLVCTVS / ГІДРА. РЫХТУЮ САМОТУ, КАЛІ ЎЗДЫМАЮ ЧОРНУЮ ХВАЛЮ.
 
І ў канцы крыху пра парамэтры гарматы: ядро вагою 3/4 фунта, калібр 51 мм, даўжыня 32 калібры, дальнасьць стрэлу 1200 м.
   
Radziwill.by дзякуе Волкаву Міколе за інфармацыю і фатаграфіі. 


Источник: http://www.radziwill.by/index.php?option=com_content&view=article&id=127:2010-12-08-13-23-31&catid=14:2010-05-26-18-06-3
Категория: История Несвижа | Добавил: nesvizh1223 (11.12.2010)
Просмотров: 712 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: