Хацелася б дадаць яшчэ, наконт карцін і
іншых рэчаў зь Нясьвіжа. Іх неабходна ўвесь час шукаць і набываць у
Эўропе. Напрыклад, на прэстыжных аўкцыёнах кшталту Сотбіз, Крысьціз. Там
хаця б раз на год выстаўляюць сапраўды вартыя рэчы з розных
радзівілаўскіх калекцый. Кошты напраўду цалкам рэальныя: 10.000-50.000
эўра, у адрозьненьні ад мясцовых фантастаў-барыгаў антыкварыятам, якія
то за мэтрычную кнігу, скрадзеную за бальшавікамі, патрабуюць 1.000
даляраў, то паўтара мільёна за карціну
XVIII ст. зь Нясьвіжа... Гэта павінны рабіць супрацоўнікі музэяў
(нацыянальнага, яго філіі ў Міры, а таксама музэю ў Нясьвіжы). Мажліва з
падтрымкаю Дома Радзівілаў (прынамсі кн. Мацей гэтым займаецца
самастойна), якія ўсяляк дапамагаюць сваёй скрадзенае колішняе
рэзыдэнцыі, і таварыства сяброў Нясьвіжа. Дзьве рэчы, якія выстаўлены ў
Крысьціз у студзіне 2011 г., можна набыць і зараз--фота вышэй і ніжэй.
Партрэт, дарэчы, пэндзьля самога вялікага Джавані Бальдзіні... Фота з
сайту http://www.christies.com/
Джавані Бальдзіні.
Глядзіце таксама, якія рэчы магла б
ужо вярнуць наша краіна, калі б адказныя людзі хаця б крыху займаліся
тым, чым яны павінны займацца. Каб потымне было сорамна за такія вось
"музэі".
Два партрэта нямецкае школы, канец
XVIII ст.: кн. Геранім Вінцэнты Радзівіл (1759-1786), клецкі ардынат,
вялікі падкаморы літоўскі, з сынам Дамінікам Геранімам (1786–1813),
апошнім зь нясьвіскіх Радзівілаў, і яго жонка кн. Сафія Фрэдэрыка
Турн-і-Таксіс (1758-1800). Паходзіць зь іх палацу ў Верках (Вільня).
Прададзены ў 2004 г. за 21.600 эўра...
Кандэлябры. Францыя, 1745-1749 гг. Паходзяць са збораў Радзівілаў. Прададзены ў 2005 г. за 36.750 эўра.
Сядло. Францыя, 1655-1670 гг. Паходзіць зь нясьвіскае збраёўні Радзівілаў. Прададзены ў 2003 г. за 19.200 брытанскіх фунтаў.
Шалом, Нямеччына (Браўншвайг?),
1535-1540 гг. Паходзіць зь нясьвіскае збраёўні Радзівілаў. Прададзены ў
2003 г. за 18.000 брытанскіх фунтаў.
Конскі шанфрон у
максіміліянаўскім стылі, Нюрнбэрг, 1510-1515 гг. Паходзіць зь нясьвіскае
збраёўні Радзівілаў. Прададзены ў 2005 г. за 33.600 эўра.
Конскі шанфрон у максіміліянаўскім
стылі, Нюрнбэрг, 1520-я гг. Паходзіць зь нясьвіскае збраёўні Радзівілаў.
Прададзены ў 2004 г. за 7.800 брытанскіх фунтаў.
Radziwill.by дзякуе Магістру гісторыі Кірылу Карлюку за дасланы артыкул. |