Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 28.03.2024, 19:39
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Нясвiжскiя навiны

ВУЛАЧКІ-ШКАТУЛАЧКІ, або Нясвіжская тапаніміка: гісторыя, загадкі, парадоксы

Газета - №144-147 (10097-10100)

23 августа 2010

«Город есть книга, в коей всякая улица занимает страницу. Будем прибавлять новые листы, но не станем вырывать старые».

М.П.Погодин

Колькі б паэты, мастакі, гісторыкі ні ўсхвалялі Нясвіж, вярнуць яму былую веліч стане магчымым толькі тады, калі за справу возьмуцца не толькі "лірыкі", але і "фізікі": скульптары, архітэктары, будаўнікі… Вядома, усё гэта патрабуе грошай, цвярозага эканамічнага падліку, а часам - і цвёрдай грамадзянскай пазіцыі. Перайменаваць вуліцу Леніна ў тым жа Полацку было куды складаней, чым яе замасціць. Аднак сядзець склаўшы рукі нельга. Ацаніць наш горад іншыя змогуць толькі тады, калі самі несвіжане пачнуць усведамляць, хто яны і чым асабл івае тое месца, дзе яны жывуць.

Уважліва ўглядзецца ў люстэрка, пазнаць лепш асаб істыя рысы - толькі тады можна будзе ўявіць сябе з лепшага боку перад іншымі. Мала ў нас яшчэ пачуцця сваёй унікальнасці. Яшчэ менш пачуцця гарадскога патрыятызму. Усё часцей даводзіцца чуць ад нашых шматлікіх гасцей: "А чаму ў вас нейкае засілле марксізму- ленінізму ў самым цэнтры горада? Няўжо няма ў гісторыі Нясвіжа падзей і асоб, якія вартыя таго, каб "аддаць" ім цэнтральныя вуліцы? Ваш жа горад - адзін з самых старажытных у краіне." Здавалася б, дробязь: якая розніца, як названыя вуліцы, калі ў нас ёсць такія "кіты", як замак, Ратуша, касцёл. Але менавіта з такіх "дробных" фактаў складваецца тая панарама, якая пав інна паўставаць цэласным палатном у свядомасці несв іжаніна і госця горада. Толькі палатно гэта тчэццатчэцца, а ніяк не вытчацца. Не хапае нейкіх нітачак. І адна з іх - тапанімічная.

Тапанімічная сітуацыя, у якой доўгія часы знаходзі- ўся Нясвіж, у сваім родзе ўнікальная. У якасці аднаго з гарадоў незалежнай краіны Нясвіж толькі з 1991 года. Да таго моманта ён, па сутнасці, заўсёды быў падпарадкаваны якому-небудзь "цэнтру" (альбо Вільні, альбо Варшаве, альбо Пецярбургу, альбо Маскве), знаходзіўся на перакрыжаванні двух уплываў - рускага і польскага, каталіцкага і праваслаўнага, альбо - шырэй - "заходняга" і "ўсходняга", і воляй-няволяй прыносіў сваю гістарычную самабытнасць у ахвяру той ці іншай палітычнай кан'юнктуры. Тройчы Нясвіж трапляў пад прамую замежную акупацыю (нямецкую, польскую і зноў нямецкую), але нават у мірныя часы горад (і краіна ў цэлым) непазбежна аказваўся ахвярай геапалітыкі.

Цікавы іншы факт: кожная новая ўлада спяшалася пакінуць свой след у гарадской тапаніміцы. У аснове гэтага ляжыць, мабыць, старажытная вера ў тое, што, як толькі назавеш прадмет па-новаму, ён тут жа "абтрасе пыл са сваіх ног" і паўстане абноўленым, ачышчаным ад "наследдзя старога рэжыму"...

Здавалася б, сітуацыя ў корані павінна была змян іцца пасля таго, як мы сталі грамадзянамі незалежнай краіны. Развіццё нясвіжскай тапанімікі магло пайсці некальк імі шляхамі: Нясвіж мог паследаваць прыкладу Адэсы, якая ўзяла і вярнула сабе ўсе без выключэння дарэвалюцыйныя назвы ў незалежнасці ад таго, архаі- чна яны выглядаюць сёння або не (цэніцца тое, што яны - аўтэнтычныя, сапраўдныя). Другі шлях - прыклад Кіева, які накрыла хваля "незалежных" перайменаванняў. Або трэці шлях, на мой погляд, найбольш для нас падыходзячы. Назавём яго маскоўскі. Заключаецца ён у тым, каб аднавіць спрадвечныя назвы ўсіх старых вуліц, пакінуць некаторыя савецкія, а для новых мікрараёнаў выпрацаваць сваю, нацыянальную тапаніміку, дзе будзе адлюстравана, у першую чаргу, гісторыя старажытнага горада, якім мы сябе і пазіцыяніруем, і звязаных з ёй цудоўных людзей - ураджэнцаў або жыхароў Нясвіжа. Аднак, факты сведчаць аб адваротным: тапаніміка Нясвіжа з 1991 года быццам бы і не імкнулася здабыць свой асабісты твар. І толькі ў апошнія пару гадоў справа, нарэшце, пачала выпраўляцца.

Да 30-х гадоў мінулага стагоддзя Нясвіж заставаўся тыпічна "польскім" (дакладней, польска-яўрэйскім) прав інцыйным горадам. Адсюль і вуліцы, што адлюстроў- валі стары гарадскі ўклад. Назвы ўзнікалі самі сабой і часцей за ўсё вельмі лагічна. Бенедзікцінская - на ёй кляштар бенедзікцінак, Дамініканская - на ёй кляштар дамініканцаў, адпаведна Задамініканская, бо размешчана за кляштаром, Фарная - побач касцёл, Шпітальная - на ёй шпіталь, Святога Лазара - бо на ёй невялікі касцёл узгаданага святога, Святога Крыжа - у гонар кляштара бенедзікцінцаў, што насіў назву Святога Крыжа. Як прав іла, назвы нясвіжскіх вуліц звязаны былі альбо з рэльефам мясцовасці, на якой была размешчана вуліца, альбо з бліжэйшым храмам/кляштаром, альбо з прафесі- яй, нацыянальнасцю пражываючага на вуліцы люду (Броварная, Яўрэйская, Татарская, Слясарная, Цырульн іцкая і інш.). Вядома, знаходжанне ў складзе Расійскай імперыі таксама адбілася на карце горада: з'явіліся Поперечная, Почтовая, Подвальная, Школьная, Заречная, Студённая. (Дарэчы, сучасная Студзёная да "старой" Студзёнай не мае ніякага дачынення).

Да пары, да часу ўсе гэтыя "вольнасці" сыходзілі гораду з рук. Нават "за польскім часам" карэнных перайменаванняў у горадзе не адбывалася. З'явіліся вуліцы Пілсудскага, Галуўкі і Рыдз-Сміглы, але надвор'я яны ў гарадской тапаніміцы не рабілі. Справа пачала мяняцца пасля 1939 года. Як кажуць мудрыя кітайцы, няма нічога горшага, чым жыць у час перамен. Ужо тады, на пачатку 1940 года, як у злашчасным магічным люстэрку, Нясвіж мог прачытаць у гэтых, пакуль нямногіх, назвах сваю тапан імічную будучыню. На карце горада ўпершыню з'явілі- ся імёны людзей, якія не толькі ніколі ў ім не былі, але наўрад ці ведалі аб яго існаванні. Мясцовыя, зразумелыя старажылам тапонімы саступаюць месца "сусветнавядомым". Мілыя "хатнія" назвы, што сведчылі аб спакойным, усталяваўшымся за вякі быце несвіжан, без жалю "ідуць пад нож" і замяняюцца кідкімі шыльдамі: Маркса, Лібкнехта, Энгельса, Ленінская, Люксембург, Савецкая. Канулі ў Лету назвы, звязаныя са шматлікімі нясвіжскімі храмамі і манастырамі. Менавіта на пачатку 1940 года Нясвіж адным махам страціў былыя назвы свайго гістарычнага цэнтра - той сваёй часткі, якая зараз найбольш актыўна наведваецца шматлікімі гасцямі горада. 16 студзеня 1940 года Нясвіжскі раённы выканаў чы камітэт прыняў першую (!) у новым годзе пастанову, якая заслугоўвае таго, каб прывесці яе тэкст даслоў на, з захаваннем арфаграфіі и пунктуацыі: "О переименовании улиц в городе Несвиже. По ходатайству Профсоюзных организаций и неоднократному обращению в Районный Исполнительный Комитет трудящихся города Несвижа с просьбой о переименовании некоторых улиц в городе Несвиже, так как некоторые улицы носят названия, ненавистные трудящимся. Несвижский Районный Исполнительный комитет ПОСТАНОВЛЯЕТ:

1. Удовлетворить просьбы Профсоюзных организаций и организаций трудящихся города Несвижа и переименовать нижеследующие улицы:

1)бывшая Пилсудского переименовать на улицу Ленинская

2)-//- Голувки -//- улицу Карла Маркса

3)-//-Святого Михаила -//- улицу Карла Либкнехта

4)-//- Сырокомли -//- улицу Советская

5/-//-Бенедиктинская -//- улицу Чкалова

6)-//- Доминиканская -//-улицу Чапаева

7) -//-Задоминиканская -//- улицу Первого Мая

8)-//- Бернардинская -//- улицу 17 Сентября

9) -//- Рыдза-Смиглова -//- улицу Пушкина

10) -//- Святого Лазаря -//- улицу Красноармейская

11) -//- Святого Креста -//- улицу Интернациональная

12) -//- Сенаторская -//- улицу Максима Горького

2. Предложить Коммунальному Отделу в 10-дневный срок заменить надписи на вновь переименованных улицах и кроме того все надписи на остальных улицах заменить на белорусском языке. Председатель Несвижского Районного Исполнительного Комитета Перунов. Ответственный секретарь Арабин».

Чым вышэй пералічаныя назвы раптам сталі так «ненавистны трудящимся» Нясвіжа, калі яшчэ пару месяцаў назад яны ўсім былі даспадобы і ўсім падыходзілі, больш таго, не адно пакаленне несвіжан вырасла на гэтых вуліцах? Чым, напрыклад, так ненавісны стаў Уладзі- слаў Сыракомля, які пражыў у Нясвіжы не адзін год, які прысвяціў яму прыгожыя санеты, які вянчаўся ў нясвіжскім касцёле, цаной асабістага жыцця ратаваў касц ёл, калі здарыўся пажар, не адзін дзень прасядзеў у архіве Радзівілаў, каб мы мелі магчымасць чытаць "Вандроў кі па маіх былых ваколіцах" і ведаць гісторыю свайго краю? Пры гэтым не трэба забываць адну важную дэталь: у дасавецкі час вельмі рэдкай сярод існаваўшых тады тапанімічных тэндэнцый было называць вуліцы ў гонар канкрэтных асоб. Гэта наогул было не прынята ў той час. І калі ўжо ў Нясвіжы яшчэ да Саветаў узнікла вуліца Сыракомлі, ды яшчэ і адна з галоўных вуліц горада, то можна быць цвёрда ўпэўненымі, што гараджанамі ён быў вельмі паважаны, калі не сказаць больш. Аб гэтым сведчыць і той факт, што на сцяне касцёла ўстаноў- лена мемарыяльная дошка ў гонар У.Сыракомлі, і гімназ ія ў Нясвіжы насіла імя Сыракомлі.

А чым сталі так ненавісныя вуліцы, што называліся ў гонар кляштароў і, адпаведна, касцёлаў, што былі ў кожным з іх, у якіх тыя ж «трудящиеся», іх дзеці і ўнукі яшчэ нядаўна хрысціліся, бралі шлюб, адыходзілі ў апошні шлях, часта атрымлівалі медыцынскую дапамогу? Калі ўжо зусім прыдзірацца, то ненавіснымі з вышэйзгаданага спісу маглі быць толькі вуліцы Рыдз-Сміглы і Галуўкі. Абодва яны - і галоўнакамандуючы польскай арміяй маршал Эдвард Рыдз-Сміглы, і зверскі забіты ў 1931 годзе ў палаце Трускавецкага санаторыя баевікамі АУН лідэр знешнепалітычнага ведамства Польшчы, начальнік "усходняга аддзела" МЗС Польшчы Тадэвуш Галуўка маглі быць ненавіснымі несвіжанам ужо толькі за тое, што былі аднымі з арганізатараў канцэнтрацыйнага лагера ў Бярозе-Картузскай, дзе не адзін жыхар нашага раё- на пабываў у зняволенні (дастаткова толькі перачытаць кнігу "Памяць. Нясвіжскі раён"). Эдвард Рыдз-Сміглы, да таго ж, калі яшчэ ўзначальваў пры Генштабе спецаддзел "для кіраўніцтва аперацыямі на ўнутраным беларускім фронце", быў ініцыятарам стварэння на тэрыторыях Ляхавіцкага, Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў, так званых "паляўнічых атрадаў" - старажылы раена павінны добра памятаць, што гэта такое. Чарговая тапанімічная вакханалія ў Нясвіжы пачалася ў канцы 40-х гадоў. Будаваліся новыя вуліцы, актыў- на забудоўваліся ўскраіны, і ўсё гэта патрэбна было неяк называць.Вядома, з жыхарамі горада ніхто і не думаў раіцца. Акрамя таго, у мяжу горада паступова пачалі ўключацца прадмесці. Да таго ж, не трэба забываць і аб тым, што "старыя" карэнныя несвіжане, што засталі яшчэ Нясвіж "за польскім часам" і раней, у сваёй большасці не перажылі эпоху 1917-1945 гадоў: хтосьці загінуў на вайне, хтосьці з'ехаў у Польшчу, хто эмігрыраваў, хто прапаў без вестак у савецкіх ці нямецкіх лагерах. Зразумела, што старая гарадская тапаніміка для "новых" несв іжан нічога не значыла, а часта была і проста незразумелай. Пагэтаму на карце горада сталі ўзнікаць назвы, якія не выклікалі б многа пытанняў у "сярэдняга савецкага чалавека".

Трэба адзначыць, што ў першыя пасляваенныя гады намецілася тэндэнцыя, якая з цягам часу пераўзыйдзе іншыя і надоўга вызначыць тапанімічную палітыку гарадск іх улад многіх гарадоў Беларусі на добрых паўвека наперад. Гэта назвы, звязаныя з імёнамі герояў Вялі- кай Айчыннай вайны. Іх умоўна можна раздзяліць на дзве групы: беларускіх герояў і герояў, так сказаць, "агульнасаюзнага" ўзроўню. Да першых у нас адносяцца вуліцы Заслонава, Веры Харужай, Гастэла, да другой - Ракасоўскага, Панфілава. Трэцяя, "мясцовая" група выглядае таксама сціпла: Усошына, Пракапчука, Лешчанкі. Можна заўважыць, што ў Нясвіжы гэта тэндэнцыя не вельмі прыжылася, бо такіх вуліц не вельмі многа. Акрамя герояў Айчыннай вайны, у Нясв іжы не забыліся і пра герояў рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны - Фрунзе, Лазо, Будз ёнага (яго можна аднесці і да герояў Айчыннай), Чапаева. Дарэчы, Будзёны - бадай што адзіны, хто "атрымаў" у Няс-віжы вуліцу, так сказаць, пры жыцці. Больш "прыжыццёвых" назваў у горадзе не было: 11 верасня 1957 года выйшаў грозны хрушчоў скі ўказ пра забарону гэтай практыкі. У апошнія сталінскія гады Нясвіж, як і большасць іншых гарадоў СССР, прайшоў праз хвалю "барацьбы з касмапалітызмам". Вуснамі Сталіна рускі народ быў аб'яўлены найбольш выбітной нацыяй у складзе Савецкага Саюза, і на карце Нясвіжа можна знайсці нямала пацверджанняў гэтаму тэзісу: цэлыя россыпы іменаў рускіх мастакоў, вучоных, палкаводцаў, пісьменнікаў, часцей за ўсе ніякім бокам не звязаных ні з Беларуссю, ні з Нясвіжам. Такія найменні ў большасці выпадкаў былі прывязаны да юбілейнай даты народзінаў або смерці таго, у чый гонар называлі вуліцу. Мясцовыя ўлады працягвалі называць вуліцы імёнамі выбітных рускіх дзеячаў нават тады, калі гэта кампанія згасла ў самой Расіі. Прывядзем невялікі пералік "рускай хвалі" нясвіжскай тапанімікі, якая калі-нікалі ўзнікала ў Нясві- жы ўжо ў часы незалежнасці: Ламаносава, Суворава, Кутузава, Курчатава (ці многія рускія гарады могуць пахваліцца тым, што ў іх есць вуліца Ігара Васільевіча Курчатава, савецкага фізіка, "бацькі" першай савецкай атамнай бомбы? А ў Нясвіжы ёсць!), Васняцова, Гагарына, Мічурына, Чэхава, Талстога, Гогаля, Дастаеў- скага, Ясеніна, Лермантава, Маякоўскага, Някрасава (цудоўныя рускія пісьменнікі і паэты, але… чаму так дружна, гуртам, і ўсе ў Нясвіжы?), Ціміразева, Дзекабрыстаў (што зрабілі яны для Нясвіжа?). Што ж тычыцца вуліцы Суворава, то асабіста я наогул не разумею логікі: як можна было ў адным маленькім горадзе мець разам вуліцу Т.Касцюшкі, і тут жа вуліцу Суворава, які паўстанне гэтага самага Касцюшкі і задушыў?! Наогул, постаць Суворава вельмі спрэчная як для Нясвіжа, так і для ўсей Беларусі. Чалавек, які заліў крывёй Беларусь і Польшчу, не можа быць ушанаваны на нашай зямлі. Менавіта за бязлітаснае задушэнне паўстання Тадэвуша Касцюшкі, за карныя аперацыі супраць паў- станцаў у Беларусі, за пралітую беларускую кроў «графу Рымнікскаму, князю Італійскаму, прынцу Сардзінскаму, генералісімусу ўсіх сардзінскіх армій і генерал- ісімусу ўсіх расійскіх войскаў» Кацярына ІІ «пожаловала в вечное и потомственное владение» Кобрынскую воласць з 13 279 душамі сялян. Калі ўлічыць, што за душы тады лічылася толькі мужчынскае працаздольнае насельніцтва, то не меней за 50 тысяч беларусаў атрымаў у падарунак палкаводзец за разбіты пад Крупчыцам і корпус паўстанцаў Серакоўскага. Увесь ягоны ўклад у беларускую гісторыю - кроў нашых продкаў. Дарэчы, у музеі ў Кобрыне ёсць і стэнд, прысвечаны Касцюшку. Амаль кожная экскурсія ў музеі ператвараецца ў слоўную вайну.

У кампанію рускіх класікаў неяк трапіў польскі астраном і матэматык Капернік. Аднойчы адзін з гасцей горада спытаў у мяне: "А што, Капернік менавіта ў Нясв іжы дадумаўся да таго, што Зямля круціцца вакол Сонца, а не наадварот?" Што б вы яму адказалі? Гэта ён яшчэ не ведаў, што у нас ёсць Мічурына і Ціміразева. Дарэчы, гэты ж падарожнік каля ўваходу ў замак "дабіў" мяне яшчэ адным пытаннем, калі я расказала яму пра ўсім нам вядомую скульптуру "Спадарожнік": "А што, яго (спадарожнік) тут запускалі?" Дапытлівы розум замежнага турыста імкнуўся знайсці лагічнае тлумачэнне таму, што бачыў.

З 1967 года вуліцу ў абавязковым парадку "давалі" памерламу Старшыні Прэзідыума ВС БССР і 1-му сакратару КПБ. Так з'явіліся прывычныя і добра знаёмыя несвіжанам вуліцы Казлова (і завулак у прыдачу), Прытыцкага, Машэрава. Ёсць у нас яшчэ вуліцы Кірава (і Чорнага, Сыракомлі, Сеўрука. Мы не будзем зараз аналізаваць назвы вуліц, што з'явіліся ў Нясвіжы апошнімі дзесяцігоддзямі. Многія з іх прыгожыя і лірычныя (Цвяточная, Васільковая, Рамашкавая, Вішнёвая, Вінаградная), многія названы па напрамку таго горада ці вёскі, да якіх вядуць, - Стаўбцоўская, Слуцкая, Сноўская, Мінская, Клецкая. Разбаўляецца гэты сюррэалізм вуліцамі Усходняй і Паўднёвай, Сонечнай, Зімовай і Асенняй. Бачна, што назвы нашым вуліцам да апошняга часу даваліся па прынцыпу "як Бог на душу пакладзе", не адлюстроўваючы ні асаблівасцей мясцовасц і, ні гісторыі горада, ні пажаданняў гараджан, а прасцей кажучы - не адлюстроўваючы наогул нічога. Толькі апошнім часам у нас з'явіліся "нашы" вуліцы: Каласоўскага, Шышыгінай, Радзівілаўская. Толькі, на жаль, знаходзяцца яны далёка ад гістарычнага цэнтра горада. Прычым, таксама, як і Буднага, Сыракомлі, Я.Коласа, Сеўрука, Косача. Прыходзіцца канстатаваць: горад у цэлым па-ранейшаму нагадвае вялікі пантэон рускіх класікаў і запаведнік павадыроў марксізму-ленінізму, з-за чаго ў ненесвіжані- на можа скласціся (і складваецца, паверце!) ўражанне, што нічога прыкметнага, акрамя рэвалюцый і войнаў, у гісторыі Нясвіжа не было. Выклікае абурэнне той факт, што на карце Нясвіжа працягваюць знаходзіцца імёны, часта не маючыя нават аддаленага дачынення да Нясв іжа

У якасці асноўных аргументаў супраць перайменавання вуліц прыводзяцца звычайна два: 1) гэта дорага каштуе і 2) нельга скідваць з "парахода сучаснасці" нашу Гісторыю, трэба яе шанаваць. Адносна першага аргумента: калі мы хочам атрымліваць "дывідэнды" з нашага турыстычнага і гістарычнага патэцыялу, то адразу трэба зрабіць уклад. А што тычыцца Гісторыі, то нават пры беглым поглядзе на імёны, што да сёняшняга дня "ўпрыгожваюць" сабой горад, адзначаеш адно - большасць з іх "чырвонага" колеру. Згодна, гісторыя Савецкай Беларусі і савецкага Нясвіжа - цікавая і своеасаблівая старонка ў летапісе нашай краіны і нашага горада. Толькі не трэба рабіць выгляду, што да 1917 і да 1939 гадоў нічога вартага ўвагі ў Беларусі і ў Нясвіжы не адбывалася. У тым жа Слоніме прыемна прайсціся па вуліцы Міхала Казіміра Агінскага, імем якога названы таксама і малы канал у горадзе. Ёсць тут і вуліца Оперная, па якой некалі спяшаліся артысты ў свой лепшы ў Еўропе тэатр. Гетман Агінскі займаўся малюнкам і жывапісам, пісаў вершы і музыку, і некалі ён кардынальна змяніў выгляд горада над Шчарай. У архітэктурны ансамбль горада ўвайшлі тэатр і друкарня, малы канал і аранжарэя, парк і іншыя пабудовы. Шматлікія госці любаваліся багацейшай мастацкай калекцыяй, сабранай родам Агінскіх у розных краях. Сцэна тэатра дазваляла паказваць не толькі спектаклі і балетныя пастаноўкі, але і конныя баталіі і водныя фееры і. Калі таго патрабавала дзея, то частка сцэны запаў- нялася вадою з канала, і перад гледачамі плавалі лодкі. І не выпадкова горад у той час называлі "палескімі Афі- намі". Нясвіж таксама, калі памятаеце, называлі "маленькім Парыжам". Дык чаму ў Слоніме вуліца Агінскага ёсць, а ў нас вуліцы Сіроткі няма? Апошні для Нясвіжа зрабіў не менш, а можа, і больш, чым Агінскі для Слоніма. Ужо адно тое, што амаль усё, дзеля чаго ў горад сёння прыязджаюць турысты (замак, касцёл, Ратуша), было пабудавана пры Сіротку, на яго грошы і па яго ініцыятыве, заслугоў- вае назвы вуліцы яго імем.

Чаму ў Слоніме Оперная ёсць, а ў нас Тэатральнай няма? Бачу ў гэтым нейкую гістарычную несправядлівасць, бо першы на тэрыторыі Беларус і прыгонны тэатр з'явіўся менавіта ў Нясвіжы. А ў нас ні Тэатральнай, ні вуліцы Францішкі Уршулі Радзівіл - стваральніцы тэатра - так і няма. Добра, што хоць наш народны тэатр носіць імя знакамітай жанчыны. Дзе ў нас вуліца Марыі Дароты Радзівіл дэ Кастэлян дэ Талейран, якая заслуго- ўвае "сваёй" вуліцы ўжо за адно тое, што ёй мы абавязаны наяўнасцю цудоўнага парка? Адна з прыгажэйшых жанчын Еўропы - Марыя Дарота адрадзіла, да таго ж, дзейнасць тэатра, друкарні, дамаглася ў рускага імператара вяртання ў Нясвіж часткі каштоўнасцей, што былі канфіскаваны ў 1812 годзе, і - хто ведае, якім бы быў зараз наш горад і замак, каб пасля больш за шэсць дзесяткаў гадоў запусцення сюды не прыехалі Марыя Дарота з мужам і не пачалі рупліва вяртаць Нясвіжу былую веліч. Дзе вуліцы Т.Макоўскага і Дж.М.Бернардоні, якія прысвяцілі Нясвіжу не адзін год свайго жыцця і сядзелі тут не склаўшы рукі? Чкалаў - выдатны лётчыкгерой, але Бенедзікцінская была б больш даспадобы, тым больш, што па гэтай вуліцы ходзяць амаль усе турысты, што прыязджаюць у горад. І задаюць пытанні. І дзівяцца. Нядаўна была ў Полацку. Там таксама не адразу ўдалося вярнуць вуліцы Леніна сваю гістарычную назву - Ніжне-Пакроўская. Напачатку мног ія прадстаўнікі старэйшага пакалення выступалі супраць. Але калі на народныя ахвяраванні на гэтай жа вуліцы быў пабудаваны Свята-Пакроўскі храм, грамадская думка змянілася - людзі самі сталі гаварыць аб тым, што ў вуліцы таксама павінна быць адпаведнае імя. Ды і Леніну знайшлося месца -- у яго гонар перайменавалі вуліцу Сако і Ванцэці. Хто гэта такія - у Полацку не ведала і не ведае большасць жыхароў. А Ленін, што ні кажы, - гісторыя, і калі яго імя дарагое многім людзям, то іх меркаванне трэба паважаць, - так вырашылі ў Полацку. Хаця, калі вуліца Фрунзе ў Полацку ў свой час атрымала імя Ефрасінні Полацкай, усе ўспрынялі гэта як належнае. Таму што перайменаванне было справядлівым.

Вядома, перайменаванне вуліц патрабуе фінансавых выдаткаў. Мы яшчэ сутыкнёмся з гэтай праблемай, калі ў рысу горада ўвойдуць Заазер'е і Рудаўка. Па меры паступлення ў гарадскі фонд сельскіх вуліц, што носяць, як правіла, стандартныя, пад капірку, назвы, іх трэба будзе, каб пазбегнуць блытаніны, мяняць, хочаш-не хочаш. У той жа Рудаўцы ёсць і Юбілейная, і Я.Купалы, і Маладзёжная. І калі ўжо немагчыма вярнуць усім вуліцам у гістарычным цэнтры горада (хаця і вельмі пажадана) свае старыя назвы, то давайце хаця б зробім тое, што патрабуе меншых фінансавых уліванняў: на кожнай вуліцы змесцім прыгожыя шыльды, на якіх побач з сучаснай назвай будуць і тыя, якія вуліца насіла раней: Ленінская-Пілсудскага- Мірская-Гарадзейская-Студэнцкая, Савецкая-Сыракомлі-Віленская-Капыльская, К.Лібкнехта-Міхалінская, Ракасоўскага-Дамініканская-Семінарская, Дзяржынскага-Альбянская і г.д. Упэўнена, калі паставіць мэту, то навуковыя супрацоўнікі і краязнаўчага музея, і НГКМЗ "Нясвіж" знойдуць у архівах і іншыя, больш старэйшыя назвы вуліц нашага горада, і інфармацыю аб тым, у якім годзе яны былі перайменаваныя. Паверце, гэта будзе цікава ўсім: і гараджанам, і гасцям горада. Далёка хадзіць не трэба - узгадайце вуліцу Савецкую ў суседніх Баранавічах: мала таго, што на ёй захавалі (цяпер аднаўляюць) брукаванку, плануюць зрабіць поўнасцю пешаходнай, дык у самым пачатку вуліцы ад плошчы Леніна на сцяне менавіта такая шыльда і змешчана, каля якой амаль заўсёды ёсць цікаўныя. Жадаючаму пазнаёміцца са старымі назвамі не толькі цэнтральных вуліц спатрэбіцца больш "умоўнага" часу, а значыць, больш грошай асядзе ў гарадскую казну. Скажыце, ці многія з гараджан ведаюць сёння аб тым, што ў Нясвіжа ёсць васемнаццаць гарадоў-пабрацімаў з розных краін свету? Упэўнена, што, падумаўшы, успомняць хіба польскія Пулавы. Чаму б не ўстанавіць нам перад выканкамам на плошчы цікавы ўказальнік: на слупе-"дрэве" дабротныя металічныя стрэлачкі-напрамкі, на якіх выгравіраваны назвы гарадоў- сяброў і краін, дзе яны знаходзяцца, а таксама адлегласць да іх ад Нясвіжа ў кіламетрах. Можна яшчэ і год, з якога пачалося сяброўства. Такі знак нёс бы і эстэтычную, і інфармацыйную нагрузку. Больш танны варыянт - устанавіць вялікі прыгожы стэнд, на якім на яркім фоне гербы тых гарадоў, з якімі Нясвіж сябруе, зноў жа з указаннем краін і гадоў, з якіх пачаліся ўзаемныя кантакты. Вельмі прыгожа і пазнавальна. Ідэя з гербамі - не мая: калі мы ездзілі ў Пулавы на свята горада, то ўсе дэлегацыі гарадоў-партнё- раў абавязкова фатаграфаваліся каля такога стэнда. Паверце, было вельмі прыемна на першым месцы на такім стэндзе ўбачыць герб нашага горада. Нашым сябрам з гарадоў-пабрацімаў, напэўна ж, было б прыемна ўбачыць свой герб і ў нас. Гэта якраз той выпадак, калі не трэба вынаходзіць кола.

І яшчэ. Мне здаецца, настаў час хаця б на выхадныя і святочныя дні, хаця б у разгар сезона цэнтр горада зрабіць пешаходным. Паглядзіце, што ў нас робіцца ў суботу на плошчы і каля яе: вясельныя картэжы каля Ратушы, часта вымушаныя чакаць сваёй чаргі, запаланяюць не толькі частку плошчы, але і практычна перакрываюць бліжэйшыя вуліцы, потым "наразаюць кругі" па плошчы, якая зусім не для такіх "паказальных выступленняў" прадугледжана, карэты, турыстычныя аўтобусы, паравозік. Турыстычным групам Савецкую не перайсці нават па "зебры", бо яшчэ ж і звычайныя аўтамабілі імкнуцца праціснуцца праз цэнтр горада. Як у класіка: "Змяшалісь у кучу коні, людзі...". Апошнім часам толькі прысутнасць супрацоўнікаў ДАІ дазваляе навесці нейкі адносны парадак. А як вам падабаецца спроба ў выхадны дзень выехаць з вуліцы Чапаева на Савецкую? Тыя, хто часта там ездзіць, ведаюць, пра што я: там і так ёсць праблемы з выездам, а калі яшчэ насупраць Ратушы стаяць двух'ярусныя турыстычныя аўтобусы і вясельныя картэжы, то проста гвалт. Давайце хаця б у якасці эксперыменту на выхадныя дні аддадзім цэнтр на водкуп турыстам, каб яны маглі спакойна пагуляць, купіць сувеніры, пасядзець на лавах на плошчы; мамам з каляскамі, дзеткам са скейтбордамі і ролікамі, веласіпедамі і самакатамі, гандлярам сувенірнымі вырабамі, карэтам і паравозіку (каб не яны перашкаджалі аўтамабілям, а аўтамабілі не перашкаджалі ім). Калі ўжо мы пазіцыяніруем сябе як "беларуская турыстычная Мека", то давайце не будзем галаслоўнымі і зробім горад прывабным і ўтульным для гасцей, ды і для сябе. Хай у нас будзе свой Андрэеўскі спуск ці маленькі кавалачак Арбата хаця б раз у тыдзень. Але хопіць пра вуліцы. Галоўнае нават не ў іх назвах. Шмат гасцей прыходзілася вадзіць па горадзе, і большасць з іх адзінадушныя ў адным: уражанне ад горада ў першую чаргу залежыць ад людзей. І ніякія Радзівілы не палепшаць уражанне, калі ад цябе адварочваюцца на вуліцы ў адказ на зададзенае пытанне, хамяць, кідаюць рэшту на прылавак. Не хапае нам яшчэ добразычлівасці і радасці, прыветлівасці і ўсмешлівасці. Правільна сказаў наш сучаснік: "Лепш паддзельная ўсмешка, чым шчырае хамства". Старажытныя рымскія аратары, скончыўшы свае выступленні ў Сенаце, прамаўлялі: "Я сказаў" і сыходзілі з трыбуны. "Я сказаў" не ў сэнсе ляснуў кулаком па стале і "як сказаў, так і будзе", а ў сэнсе "ўсё, што я хацеў данесці да слухачоў, сказана". Разам з рэдакцыяй "Нясвіжскіх навін" запрашаем усіх чытачоў газеты да абмеркавання ўзнятага пытання. Асаблі- ва будзем удзячныя паважаным чытачам сталага ўзросту, многія з якіх, напэўна ж, памятаюць яшчэ і старыя назвы нясвіжскіх вуліц, і шмат іншых цікавых рэчаў. А можа, у каго захаваліся старыя фотаздымкі з выявамі вуліц горада, і іх можна будзе змясціць на старонках газеты - гэта будзе вельмі цікава і пазнавальна для ўсіх. Давайце разам ствараць самабытны і запамінальны, цікавы, яскравы і непаўторны імідж нашаму любімаму гораду, імкліва рухаючыся наперад, не будзем забываць і пра мінулае, без якога, як вядома, будучага не бывае. Давайце зробім "меню" гарадской гісторыі як мага больш багацейшым, і на яго заўсёды знойдуцца "гурманы".

Ірына ЦІХОНКА

Категория: Нясвiжскiя навiны | Добавил: nesvizh1223 (24.08.2010)
Просмотров: 1917 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: