Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 22.11.2024, 11:46
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Интересно почитать

З гісторыі налібоцкай радзівілаўскай мануфактуры

Род Радзівілаў быў першым магнацкім родам, які стаў ініцыятарам стварэння на Беларусі мануфактур. У першай палове XVIII у сваіх уладаннях імі былі заснавана 24 мануфактуры.

Яшчэ ў XVIII стагоддзі невялічкае вотчынае мясцечка Налібокі (цяпер вёска Стаўбцоўскана раёна) вылучалася развіццём самых розных рамёстваў. У 1717 г. Ганна Радзівіл, жонка канцлера Вялікага Княства Літошскага, заснавала тут буйную шкляную мануфактуру па ўзору Дрэзданскай караўлескай. Яна з’явілася першым прадпремствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі. Пры вызначэнні месца будаўніцтва завода Налібокі былі выбраны не выпадкова. У тыя часы галоўным відам сыравіны быў паташ, які вырабляўся з драўлянага попелу. Каля в. Налібокі знаходзіліся вялізныя лясныя масівы, што давала магчымасць лёгка арганізаваць вытворчасць попелу, а таксама нарыхтоўку паліва і будаўнічых матэрыялаў. Немлаважную ролю ў выбары месца будаўніцтва завода адыграла і наяўнасць даволі вялікай рэчкі Лебяжады і таннай рабочай сілы – прыгонных сялян. Мануфактура размясцілася ў дзевяці драўляных будынках, а шліфавальны цэх – у суседняй вёсцы Янковічы, на беразе ракі Шчары, воды якой прыводзілі ў рух шліфавальныя станкі. У Янковічах шліфавалі не толькі шкляны посуд, але і каштоўныя і паўкаштоўныя камяні, люстэркі, дробныя дэталі для жырандоляў, кадэлябраў, насценых люстраў і люстраў для столі.

У галоўным будынку знаходзілася сама гута з печчу, дзе шкло варылася адначасова ў 4-6 гліняных тыглях. У пяці дапаможных печах гартавалі посуд, абпальвалі сыравіну перад складаннем шыхты, сушылі дровы, у дзвух печах абпальвалі гліняныя тыглі. У XIX стагоддзі ўжо дзейнічала 8 печаў, што сведчыць пра рост вытворчасці шкла і шкляных вырабаў.
Мануфактура здавалася ў арэнду. Гутным цэхам звычайна кіравалі «суперінтэндант» і пісар. Аснову кадраў прадпрыемства складалі кваліфікаваныя рабочыя – шліфавальшчыкі, рысавальшчыкі, шкловыдзімальшчыкі і інш., якіх у розныя гады дзейнасці прадпрыемства налічвалася ад 40 да 50 чалавек.
Працавалі на заводзе прыгонныя радзівілаўскіх маёнткаў. У большасці выпадкаў яны былі з Налібок і сумежных вёсак. Паводле інвентару 1789 г., напрыклад, сяляне Налібок павінны былі адпрацаваць на заводзе 1872 чалавека-дні ў год «упряжных», а сяляне Нівaк – 1454 дні «пешых». Умовы працы на заводзе былі вельмі цяжкімі. У інструкцыі, якая вызначала рэжым працы, было сказана, што шкловыдзімальшчыкі павінны прыступаць да працы ў чатыры гадзіны раніцы і працаваць да сямі гадзін вечара з двухагадзінным перапынкам на абед (з 11 да 13 гадзін). Качагары прыступалі да працы значна раней. Такім чынам, працоўны дзень на заводзе працягваўся больш за 13 гадзін. Для асобных катэгорый рабочых і ў першую чаргу для тых, хто адбываў паншчыну, давалі норму выпрацоўкі і не адпускалі з завода, пакуль рабочы не выконваў яе. Паколькі нормы былі вельмі вялікія, часта прыходзілася працаваць да ночы. За спазненне, а таксама за заўчасны ўход з працы сурова каралі – штрафавалі, білі палкамі і інш. Нават майстры за кожную гадзіну спазнення плацілі 20 горшаў штрафу.

З 1727 г. мануфактуру арандаваў Фразер, у 1740-1766 – Донат, з 40-х гадоў ХІХ ст. – купец Асоўскі, які ў 1863-1866 гадах быў яе ўладальнікам. Потым гутным цэхам кіраваў саксонскі выдзімальшчык Вольф Ландграф.
У 1724 г. Радзівілы запрасілі вядомага спецыяліста па мастацкай апрацоўцы шкла К. Фрэмеля, каб той дапамог наладзіць вытворчасць шкла і шкляных вырабаў па ўзору Берлінска- Патсдамскай мануфактуры. Да таго часу К. Фрэмель кіраваў шліфавальняй крыштальнага шкла на Дрэзданскай караўлеўскай мануфактуры, дзе варылі высокай колеравай чысціні багемскі крышталь. Фрэмель заснаваў тут варку рубінавага шкла, рэцэптура якога з XVII ст. была вялікай таямніцай. Гэта дало магчымасць аздабляць налібоцкія келіхі ніцямі з рубінавага шкла і рубінавымі медальёнамі, а таксама медальёнамі з бясколернага шкла. Размалёўваў налібоцкія медальёны саксонскі жывапісец па шклу і фарфору Я. Дзіц. Размалёўваў золатам і срэбрам і беларускі майстар Адам Пажоха, які таксама валодаў тэхнікай міжсценнага залачэння і серабрэння. Таксама ў Налібоках варылі каляровае шкло–малочнае, смарагдава-зялёнае, кобальтава-сіняе, фіялетавае. Фрэмель паставіў на сапраўдны заходнееўрапейскі ўзровень гравёрна-шліфавальную справу.

Пасля ад’езду Фрэмеля, з 1728 г., вытворчасцю багемскага крышталю займаліся беларускія шкларобы. У 1727 – 1739 г.г. галоўным рысавальшчыкам быў збяднелы шляхціц Бабруйскага павета Мікалай Дубіцкі, адначасова з якім працавалі Р. Аўчук, М. Караневіч, Я. Кажэнка, Я. Дубіцкі. Пра высокае мастацкае і тэхнічнае майстэрства Мікалая Дубіцкага сведчыць хоць бы кубак, прызначаны для падарунка каралю Фрыдрыху Аўгусту. Гэты кубак змяшчаў шэсць літраў віна і дасягаў вышыню 68 см. Ён быў манументальны, з дасканала выкананай гравіроўкай у спалучэнні з матавай шліфоўкай і граненнем. З аднаго боку кубка – картуш і вензель «FR» (Фрыдрых Рэкс) у цэнтры.
На пачатку 20-х г.г. XVIII ст. сюды прыехаў шліфоўшчык Дрэгер, які валодаў складанай тэхнікай аздаблення крышталю, умеў выразаць на келіхах нізкарэльефныя ўзоры. Акрамя Дрэгера ў 40-я г. ў Налібоках працавалі вядомыя саксонскія шліфавальшчыкі Ян і Генрых Генсы. Супрацоўніцтва беларускіх і іншаземных майстроў спрыяла павышэнню майстэрства і якасці вырабаў.
Налібоцкія гутнікі стварылі некалькі сваіх, адметных формаў вырабаў. Несумненны вынік творчага пераасэнсавання мясцовых традыцыйных форм шклянога посуду ХІІІ-XVII cт.ст. – келіхі "куляўкі”, пацешны посуд без стапы, які можна было неяк паставіць толькі выпіўшы напітак. "Куляўкі” выраблялі ў выглядзе лафета гарматы, мядзведзя, булавы, рога і г.д. А таксама "дубельты” – два перахопленныя пасярэдзіне бакалы з жартаўлівымі надпісамі на іх.

Пачынаючы з 1764 г. гравёрамі на мануфактуры працавалі выключна жыхары навакольных вёсак Агароднікі. Янковічы, Налібокі. З распрацаваных налібоцкімі гравёрамі-рысавальшчыкамі і прыдворнымі мастакамі і архітэктарамі Радзівілаў формаў і канструкцый посуду, люстраў, асвятляльных прыбораў, асобных відаў шліфовак і гравіровак былі выкананы афорты і створаны з іх каталог вырабаў, у якім былі пазначаны не толькі кошт рэчаў, але і расцэнкі за выкананнем майстрам пэўнага малюнка і выдзіманне пэўнай формы. Паводле каталога вырабы прапаноўваўліся для аптовай закупкі купцам і асобным пакупнікам. Каталог захоўваўся да 1941 г. ў Вашаўскім нацыянальным музеі, але, на жаль, знік у час Вялікай Айчыннай вайны.
Папулярным гравіравальным дэкорам былі і картушы з гербамі, у цэнтры якіх змяшчаліся ініцыялы, мудрагелістыя перапляценні манаграм, партрэты заказчыка ці паводле іх жадання – партрэты, манаграмы караўлеўскіх асоб.
Пасля адмены прыгонніцтва Налібоцкая манафактура, якая трымалася на выкарыстанні пераважна дармавой працы прыгонных, была ў 1866 г. закрыта. Такім чынам асновай кадраў на прадпрыемстве з’яўляліся прыгонныя зяляне, якія павінны былі адпрацоўваць павіннасці, што спрыяла заніжанай прадукцыйнасці. Таксама выкарыстоўвалася праца замежных наймітаў-майстроў. Пэўнай асаблівасцю прадпрыемства было стварэнне каталогу прадукцыі з расцэнкамі на вырабы і пэўныя паслугі, пошук новых форм вырабаў : "куляўкі”, "дубельты”.

Radziwill.by шчыра дзякуе  Багдановіч Алене за дасланы тэкст артыкула.



Источник: http://www.radziwill.by/?p=1964
Категория: Интересно почитать | Добавил: nesvizh1223 (01.05.2010)
Просмотров: 2553 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: