Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 27.04.2024, 02:26
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Нясвiжскiя навiны

Захаваць для нашчадкаў

Газета - №207    Рубрика - События, факты

09 ноября 2009

Фотография 1
Фотография 2
Фотография 3

     У мінулы чацвер у нашым горадзе праходзіў семінар на тэму "Аб практыцы прымянення заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь".

У ім удзельнічалі дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Міністэрства культуры, Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА, Нацыянальнага мастацкага музея краіны, Мінскага і Гродзенскага аблвыканкамаў, Нясвіжскага і Карэліцкага райвыканкамаў, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

У сваім звароце да прысутных на пленарным пасяджэнні, якое праходзіла ў Нясвіжскім райвыканкаме, старшыня Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанка адзначыў, што выязныя формы работы дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выкарыстоўваюць даўно і дастаткова эфектыўна. Так, у прыватнасці, пытанні аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей разглядаліся на выязных пасяджэннях профільнай камісіі на прыкладзе сядзібы М.К.Агінскага "Залессе" і Мазыр-скай раённай карціннай галерэі. У 2001 годзе такое пасяджэнне праводзілася на базе Мірскага замка і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".

Сёння ж, як падкрэсліў У.П.Андрэйчанка, гэта работа выйшла на яшчэ больш высокі ўзровень. У вывучэнні пытання рэалізацыі норм заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны прымае ўдзел увесь дэпутацкі корпус.

Удзельнікі семінара задавалі шмат пытанняў выступаючым, уносілі канкрэтныя прапановы. Асабліва шмат зваротаў з залы было адрасавана міністру культуры Рэспублікі Беларусь П.П.Латушку і старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў С.М.Герасімовіч.

Усе пытанні і прапановы, як запэўніў вядучы пленарнага пасяджэння У.П.Андрэйчанка, будуць уважліва разгледжаны і прааналізаваны ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічным прагрэсе і па ім будуць выпрацаваны адпаведныя заканадаўчыя рашэнні.

Удзельнікі семінара наведалі ў Нясвіжы Ратушу, гісторыка-краязнаўчы музей, фарны касцёл, Палацавы комплекс, парк, а пасля - Мірскі замак.

На здымку: 

старшыня Нясвіжскага райвыканкама І.М.Макар уручае карціну старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанку;

намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь У.П.Грыдзюшка расказвае дэпутатам аб ходзе рэстаўрацыйных работ у замку князёў Радзівілаў;

дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь У.І.Пракапцоў (справа) гутарыць з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў М.С.Ордам.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ. Соф’я ЛЮБАНЕЦ.



Источник: http://nesvizh-news.com/arhiv/2009/noyabrj/207/zahavacj-dlya-nashchadka%D1%9E.aspx
Категория: Нясвiжскiя навiны | Добавил: nesvizh1223 (10.11.2009)
Просмотров: 696 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: