За 55 гадоў пасьля спробы камуністаў дазнацца сакрэт князёў у бальзаміраваньні, сьвятары ня здолелі ўпарадкаваць радавую крыпту ў касьцёле.
Нясьвіжскае пахаваньне Радзівілаў, якое знаходзяцца ў тутэйшым Фарным касьцёле, дадае новыя загадкі. Супрацоўнік навуковага нацыянальнага запаведніку Сяргей Чысьцякоў паведаміў, што ў радавой крыпце да сёньня ня вызначана, чые муміі ляжаць у 32 саркафагах.
- Усіх саркафагаў - 70, - удакладняе Сяргей Чысьцякоў, - прыналежнасьць 38 дакладна высьветлена. У прыватнасьці, 1999 год прынёс шмат адкрыцьцяў, бо тады ў Нясьвіж на працу былі запрошаныя рэстаўратары зь Літвы, якія мелі архіўныя дакумэнты з апісаньнямі.
Паводле гістарычных зьвестак, крыпту ў Нясьвіжы заснаваў у XVI стагодзьдзі М
...
Читать дальше »